Навіны

Канцэрты, фейерверкі і майстар-класы: праграма фестывалю LIDBEER-2023 і Дня горада ў Лідзе (абноўлена)

Больш за 10 выканаўцаў на трох сцэнах, сімфанічны аркестр, тры феерверкі, а таксама прэзентацыі і майстар-класы адбудуцца ў Лідзе з 1 па 3 верасня падчас фестывалю LIDBEER-2023. Яго прымеркавалі да 700-годдзя Ліды. Сёлета фестываль бясплатны — але змяніліся і арганізатары. Праграму фестывалю апублікаваў блог s13.ru.

Лідскі замак. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Праграма на 1 верасня

ХарчФэст PROСмак (Дажыначная плошча ля Палаца культуры)

17:00−17:20 — цырымонія адкрыцця фестывалю.

17:20−17:40 — прэзентацыя «Стварай мастацтва з MiLida» ад Лідскага малочна-кансервавага камбіната.

17:40−18:15 — прэзентацыя «Разумныя вырабы з Лідскім хлебазаводам».

18:15−18:30 — прэзентацыя «Прысмакі для радасці» ад прадпрыемства «Лідскія харчовыя канцэнтраты»;

18:30−18:50 — прэзентацыя «Лідская мука: мастацтва з густам».

18:50−19:00 — прэзентацыя «Актыўны выхадны з «Белсалттрэйд».

19:00−19:45 — першы сэт выступу кавер-гурта Hateful7.

19:45−19:55 — узнагароджанне пераможцы конкурсу хлебных партрэтаў.

19:55−20:55 — выступ выканаўцаў беларускай эстрады Тео і Вольгі Рыжыкавай.

21:05−21:50 — другі сэт выступу кавер-гурта Hateful7.

22:00−23:00 — выступ хэдлайнера фестывалю — музычнага гурта Filatov&Karas (Расія).

23:00 — феерверк.

Час працы актыўнасцяў: гульнявыя зоны, аніматары, фонавыя актыўнасці з 17:00 да 21:00.

Афиша на День города в Лиде. Источник: Лидский райисполком

Программа на 2 сентября: фестиваль LIDBEER 2023

Сцэна № 1 (Дажыначная плошча ля Палаца культуры) pop/rock

11.00−12.30 Урачыстая цырымонія адкрыцця святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 700-годдзю горада Ліды «Захоўваючы мінулае, ствараем будучыню!»

Афіша Lidbeer-2023. Крыніца: Лідскі райвыканкам

14.00−14.30 Цырымонія адкрыцця фестывалю

14.30−15.15 Феерверк. ДУК «Лідскі эстрадны аркестр»

15.30−16.15 Гурт DC.By AC/DC

16.30−17.15 Кавер-гурт Cocktail Band

17.30−18.15 Гурт Skynet

18.30−19.15 Кавер-гурт Anastasia Malashkevich Band

19.30−20.15 Гурт Nick Raikov & The Conspirators. Фейерверк

20.30−21.15 Кавер-гурт, а TIME SQUARE

21.30−23.00 Сімфанічны аркестр Classic Energy. Кавер-гурт Cocktail Band. Феерверк

23.00−00.00 DJ Aculove

00.00−01.00 Фонавая музыка

Сцэна № 2 ля Лідскага замка (вул. Грунвальдская) — electro

Афіша Lidbeer-2023. Крыніца: Лідскі райвыканкам

14.00−15.00 DJ Goldscream

15.15−16.15 Электронны дуэт SAME

16.30−17.30 Электронны дуэт MAGIC SOUND

17.45−18.45 DJ Whiteout

19.00−20.00 DJ Alexander Spark

20.15−21.15 Dj Mikis

21.30−22.30 DJ Gleb Glebov

22.30−23.00 Фонавая музыка

Сцэна № 3 ля Дома гандлю (вул. Ленінская, 14) — folk

Афіша Lidbeer-2023. Крыніца: Лідскі райвыканкам

14.00−15.00 Дуэт баяністаў НЕБА Sound

15.30−16.30 Дуэт «Весёлый Перебор»

16.45−17.45 Фолк-гурт «Росквіт»

18.00−19.00 Гурт «Вока Чарота»

19.15−20.15 Гурт KORBUT

20.30−21.30 Гурт KaS

22.00−23.00 Фонавая музыка

Лідскі замак — дзень сярэднявечнай культуры з рыцарскім турнірам «Лідскія ваяры»

10:00−22.00 — праца тэматычных і забаўляльных пляцовак:

  • зброевая майстэрня;
  • сярэднявечная кузня;
  • рыцарскі лагер;
  • сярэднявечная кухня;
  • сярэднявечныя гульні і забавы.

10.00−22.00 — Праца экспазіцый і выстаў у Лідскім замку (экспазіцыя «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці», постаянная экспазіцыя, выставы «Вехі гісторыі», «Паляванне на ведзьмаў», выстава параднага і ўзнагароднай зброі XIX-XX стст. «Зброя гонару і адвагі», выстава мастацкіх галаграм «Галаграфія-2023. Ліда»).

11:00−17:00 — майстар-класы па сярэднявечных танцах.

15: 00−15:30 — рэканструкцыя «Княжацкае паляванне».

18:00−20:00 — конны турнір «Лідскія ваяры».

20:30−21:30 — выступленне музычнага калектыву «Неврида».

21:45 — выступ тэатра агню.

24:00−05:00 — дыскатэка ў Лідскім замку Zamok dance (уваход — 10 руб., абмежаванне 18+).

Музей Лідскага бровара (вул. Міцкевіча, 32)

10.00−18.00 — бясплатныя экскурсіі. Працягласць экскурсіі 1 гадзіну. Колькасць месцаў у групах — не больш за 25 чалавек.

Білеты будуць выдавацца папярэдне па жывой чарзе (адзін білет у адны рукі) па раскладзе: 9:30, 11:00, 13:00, 15:00, 17:00.

Карта фестываля

Каб было лягчэй арыентавацца, арганізатары стварылі карту фестывалю.

Час працы фудкортаў з 10:00 да 01:00.

Час працы рамеснікаў з 11:00 да 23:00.

Час працы актыўнасцяў з 12:00 да 21:00.

Праграма на 3 верасня

12.00 Лёгкаатлетычны забег «Здароўе» па вуліцы Мітрапаліта Філарэта на дыстанцыю 1 км або 2 км. Старт ад Лідскага райвыканкама.

12.00 Спартыўна-масавыя мерапрыемствы па сілавых відах спорту. Шматпаўторны жым штангі лежачы. Армрэстлінг. Армліфтынг. Пад’ём штангі на біцэпс (пляцоўка ля Лідскага замка).

12.00 Адкрыты раённы турнір па хакеі (Лядовы палац).

12.00 Адкрыты раённы турнір па міні-футболе (стадыён «Старт»).

12.00 Адкрыты раённы турнір па баскетболе. Раённая спартакіяда сярод ветэранаў галіны спорту (САК «Алімпія»).

14.00 Шоу-матч па футболе «Ліда-Мікс» — «Інформ». Зборная каманда Лідскага раёна (спартсмены-аматары, ветэраны футбола, маладыя спартсмены) і вядомыя блогеры. Уваход бясплатны. Магчымасць зрабіць фота з блогерам (стадыён «Старт»).

12.00 Плаванне на адкрытай вадзе «SWIMOPENLIDA — 2023». Чакаецца ўдзел прафесійных спартоўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Запрашаюць таксама спартсменаў-аматараў і балельшчыкаў (Лідскае возера).

12.00−14.00 Праца пляцоўкі сюжэтна-гульнявых праграм (пляцоўка ля Лідскага замка). Праца песенна-танцавальнай пляцоўкі.

10.00−19.00 Праца экспазіцый і выставак у Лідскім замку (экспазіцыя «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці», пастаянная экспазіцыя,). Праца тэматычных і забаўляльных пляцовак:

  • рыцарски лагер;
  • сярэднявечная кухня;
  • сярэднявечныя гульні і забавы.

Праца экспазіцый і выставак у Доме В.Таўлая.
Праца экспазіцый і выставак у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.

6 верасня

11.00−17.00 навукова-практычны семінар, прысвечаны 170-годдзю Міхаіла Фёдараўскага ў рамках святкавання 700-годдзя горада Ліды (сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі) (ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей»).

8 верасня

11.00−17.00 навукова-практычная канферэнцыя «Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі», прысвечаная 700-годдзю горада Ліды (сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі) (ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей»).

Чытайце таксама: Пешаходная вуліца і новы мост. У Лідзе да 700-годдзя рыхтуюць шмат будоўляў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі рок-гурт 8.sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8.sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…

21 студзеня 2025