Сёлетняя падрыхтоўка да Сусветнага дня тэатру, што адзначаюць 27 сакавіка, у Гродне праходзіць у асаблівых умовах. Частка спектакляў перанесена, іншыя можна пабачыць анлайн. Але ад прэм’ераў нажыва ніхто не адмовіўся.

Паглядзець адразу дзе пастаноўкі анлайн прапануе Гродзенскі тэатр лялек. У вольным доступе з’явіліся запісы п’есаў «Візіт старой дамы» і «Трагедыя пра Макбета». Абодва спектаклі будуць даступныя ў сеціве да 27 сакавіка. 22 сакавіка былі даступныя знакамітыя «Тутэйшыя», але відэа ўжо немагчыма паглядзець.


Чытай больш: «Да кожнага прыдзе свая Старая Дама» — развагі рэжысёра пра прэм’ерную пастаноўку ў тэатры лялек (відэа)


Частку сакавіцкіх спектакляў лялечнікі знялі з рэпертуару, частку перанеслі на красавік. Праца актораў між тым не спыняецца. Яны маюць штодзённыя рэпетыцыі. Прэм’ерай да свята стане рэжысёрскі дэбют Аглаі Жугжды, спектакль «Тое самае сланяня». Пабачыць пастаноўку можна будзе 27 і 28 сакавіка.


Чытай больш: «Тэатр Тызенгаўза» насамрэч не Тызенгаўза: 5 міфаў з тэатральнай гісторыі Гродна разбурыў Яўген Аснарэўскі


У драматычным тэатры вясновая прэм’ера ўжо адбылася. Тут прадставілі п’есу Керэн Клімоўскі «Удава, Каратышка, Цюлень ды іншыя». Гэта тры лірычныя навэлы пра лёс і каханне самых звычайных людзей. Паставіў спектакль Генадзь Мушперт. Пабачыць пастаноўку можна будзе яшчэ 28 і 29 сакавіка.

Перад спектаклем галоўны рэжысёр драмтэатра асабіста выйшаў на сцэну павітаць гледачоў. Ён падзякаваў гродзенцам за тое, што не пабаяліся сабрацца на прэм’еру і што ў залі не было ніводнага чалавека ў масцы.

Перанесці на лета давялося адзін з запланаваных гастрольных спектакляў.

Да прафесійнага свята ў драматычным тэатры рыхтуюць традыцыйны капуснік.


Чытай больш: «Ведаеце, як я ўзрадавалася, калі ім панеслі кветкі!» Аксана Плікус расказала аб працы самадзейнага тэатра «Турандот»


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.