У Гродне на вуліцы Савецкая, 25 адкрылі бар Mama Cherry Martini Bar. Ён размяшчаецца ў суседнім памяшканні з кафэ «Поляна City» і складаецца з двух паверхаў і летняй тэрасы. У ім не будзе рускай музыкі, але будзе бясплатны ўваход на вечарыны, паведамілі ў Instagram установы.

У Гродне адкрылі марціні-бар - з салатам з васьмінога і кальянам
Mama Cherry. Крыніца: старонка бара ў Instagram

Што можна пакаштаваць у бары

У меню бара ёсць сняданкі, закускі, салаты, дэсерты, гарачыя стравы і напоі. Напрыклад, сырнікі з фісташкавым крэмам на сняданак каштуюць 12 рублёў, сняданак шэфа — 24 рублі, авакада-тост — 17 рублёў, а круасан з ласосем — 19 рублёў.

Сярод закусак ёсць тартары, брускеты, бульба фры, а таксама мясное і сырнае плато. Цана на закускі - ад 8 да 54 рублёў. Апельсінавы фрэш або смузі каштуюць па 15 рублёў.

Сярод салатаў ва ўстанове прапануюць салат з ласосем, васьміногам або вугром. Таксама ёсць і грэцкі салат. Цэны — ад 20 да 29 рублёў.

Як працуе бар

Бар працуе:

  • Панядзелак — чацвер з 12:00 да 02:00
  • Пятніца — субота з 12:00 да 05:00
  • Нядзеля з 12:00 да 02:00

Трапіць у бар можна праз два ўваходы

Уваход у новую ўстанову размешчаны з боку вуліцы Тэльмана. Таксама патрапіць туды можна будзе праз кафэ «Поляна City». У марціні-бары Mama Cherry можна будзе не толькі паесці і выпіць кактэйль. Там можна пакурыць кальян, а таксама паслухаць DJ-сэты.

Чытайце таксама: Паглядзець, як смажаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кавярню ў амерыканскім стылі