У год 700-годдзя горада ў Лідзе рыхтуюць будаўніцтва і абнаўленне дзясяткаў аб’ектаў. Гэта дамы і вуліцы новага мікрараёна, дзіцячы сад, новы мост і абноўленая пешаходная вуліца ў цэнтры Ліды.

Пешаходка і музыкі

Вуліцу Замкавую ў цэнтры вырашылі зрабіць пешаходнай да верасня 2023 года. Зараз ідзе яе добраўпарадкаванне. На Замкавай размесцяцца кафэ, гандлёвыя аб’екты, разлічваюць на з’яўленне новых лакацый. «Ажыўляць атмасферу» хочуць прапанаваць вучням музычнага каледжа, якія змогуць іграць на вуліцы, расказал БелТА старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік.

Новы мост і аб’язная

На вуліцы Чырвонаармейскай у юбілейны год пачнуць будаваць мост над чыгуначнымі шляхамі. Ён вырашыць даўнюю праблему і аблегчыць праезд да новых мікрараёнаў. Толькі на пачатковы этап рэалізацыі праекта з раённага бюджэту вылучылі 1,5 млн рублёў.

У Лідзе рэканструююць аб’язную дарогу М11. У праекце прадугледжаны асвятленне ў раёне жылой забудовы, вела- і пешаходныя сцежкі, ходнікі. Разлічваюць, што дарога разгрузіць горад ад транзітнага транспарту. Побач з ёй сканцэнтраваны буйныя прадпрыемствы.

Працягнулі вуліцу Сасновую і пусцілі па ёй новы аўтобусны маршрут да мікрараёнаў Індустрыяльны і Чэхаўцы. У мікрараёне прыватнай забудовы Чэхаўцы пачалі будаўніцтва пяці пясчана-гравійных вуліц. У чарзе — мікрараёны індывідуальнай забудовы Астроўля і Едкі.

Новае дарожнае палатно паклалі на дзесяці вуліцах горада, яшчэ 13 у працы. На некалькіх абноўленых вуліцах паставяць святлафоры з кнопкамі выкліку сігналу.

Новы РАУС да юбілею горада

Да юбілею Ліды ўлады вырашылі пабудаваць і новы комплекс будынкаў Лідскага РАУС — за сродкі рэспубліканскага бюджэту. Лідскі філіял Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву рэканструююць за кошт абласнога бюджэту.

Новы мікрараён і «Паўночнае ззянне»

Будуецца новы мікрараён поўнач, разлічаны больш чым на 33 тыс.жыхароў. Шматпавярхоўкі будуюць па прынцыпе закрытых ад машын і шуму ўнутраных двароў, прадугледжана безбар’ернае асяроддзе. У дамах ставяць толькі электрычныя пліты, ліфты будуць нават у пяціпавярхоўках. На дзіцячых пляцоўках выкарыстоўваюць гумовае пакрыццё. Магістральныя дарогі ў мікрараёне — бетонныя. Раён звязваюць веладарожкі, уладкаваны велапаркоўкі і павільёны для захоўвання ровараў. Сёлета ў эксплуатацыю здалі тры шматпавярхоўкі, з іх дзве з арэндным жыллём. Да канца года збіраюцца дабудаваць яшчэ шэсць дамоў (з іх два — арэндныя). У мікрараёне з’явяцца дзве новыя вуліцы, названыя ў гонар лётчыкаў-герояў Беларусі Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі.

Дзіцячы сад на 190 месцаў будуюць у мікрараёне Поўнач за сродкі з абласнога бюджэту. Гараджане праз галасаванне выбралі яму назву — «Паўночнае ззянне».

Усяго ў Лідзе ў 2023 годзе плануюць увесці ў эксплуатацыю 69,4 тыс. кв. м жылля. З іх 30 тыс. кв. м пабудуюць з дзяржаўнай падтрымкай, 3,8 тыс. кв. м будзе арэнднымі. Новыя кватэры атрымаюць 93 шматдзетныя сем'і.

Не толькі афіцыёз

Ва ўсходняй частцы Ліды, у прамзоне па вуліцы Хімікаў адкрыюць гастрабар і арт-галерэю «Метро». У рамках фестывалю Lidbeer і 700-годдзя Ліды там пройдзе блюз-фестываль.

Мерапрыемствы да свята

Асноўныя дні святкавання 700-годдзя Ліды — 2 і 3 верасня 2023 года. У планах музычна-забаўляльная частка ад Лідскага палаца культуры, і навуковая і культурна-пазнавальная ад Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Пройдзе канферэнцыя з удзелам Акадэміі навук, круглы стол, сустрэча з архітэктарамі і археолагамі.

2 верасня ў горадзе адбудзецца рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка» і фестываль LIDBEER, які не праводзілі з 2020 года. На фестывалі будуць тры сцэны.

1 сентября в Лиде состоится гастрофест от Лидского молочно-консервного комбината и Лидахлебопродукта. 3 сентября состоится забег здоровья.