У Лідзе да 700-годдзя горада запланавалі дзясяткі імпрэзаў. Іх праводзяць на працягу 2023 года ў розных сфераў. Асноўныя арганізатары — Лідскі палац культуры і Лідскі гісторыка-мастацкі музей, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродна».

Дзясяткі імпрэзаў рыхтуюць у Лідзе да 700-годдзя горада
Лідскі замак. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Асноўныя дні святкавання 700-годдзя Ліды — 2 і 3 верасня 2023 года. Лідскі палац культуры займаецца арганізацыяй музычна-забаўляльнай часткі, а Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізуе навуковую і культурна-пазнавальныя імпрэзы.

Арганізуюць канферэнцыю і круглы стол

Напрыклад, яны арганізуюць канферэнцыю з удзелам Акадэміі навук, круглы стол, а таксама сустрэчу з архітэктарамі і археолагамі, якія прымалі ўдзел у раскопках на тэрыторыі Лідскага замка ў 1980-я — 1990-я гады, расказала дырэктарка гісторыка-мастацкага музея ў Лідзе Вольга Лук’ян.

На тэрыторыі Лідскага замка будуць адбывацца імпрэзы «Замкавы гасцінец». Гэта будуць мерапрыемствы выхаднога дня для сямейнага наведвальніка.

Што адбудзецца ў асноўныя дні святкавання

Падчас святкавання 700-годдзя Ліды 2 верасня 2023 года ў горадзе адбудзецца рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка», а таксама фестываль LIDBEER, які не праводілі з 2020 года.

На фестывалі будуць тры сцэны: з рок-музыкай, поп і фолк-выканаўцамі. Каля замкавай сцяны цягам дня будуць граць DJ-сэты. На тэрыторыі фестывалю будзе блізу 200 кропак з фастфудам. Упершыню ў рамках LIDBEER пройдзе фестываль феерверкаў: акрамя вялікага вячэрняга завяршальнага салюту будзе некалькі дзённых.

1 верасня ў Лідзе адбудзецца гастрафэст. Яго араганізуе Лідскі малочна-кансервавы камбінат і Лідахлебапрадук. 3 верасня адбудзецца забег здароўя.

Чытайце таксама: LIDBEER вернецца, але іншы і бясплатны