На “Гродна Азот” будуць будаваць новы цэх, а таксама рэканструююць два агрэгаты па выпуску аміяка ў цэхах аміяк-3 і аміяк-4. Гэта заклалі ў праграму развіцця і тэхнічнай мадэрнізацыі прадпрыемства з 2021 па 2025 гады, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

"Гродна Азот"
“Гродна Азот”. Фота ілюстрацыйнае: БелТА

Што гэта за цэх і навошта ён патрэбен

У новым цэху плануюць вырабляць да 1,5 тоны карбаміду ў суткі. Карбамід патрэбен для далейшай прадукцыі вадкага азотнага ўгнаення. 

Паводле справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе, новы цэх дазволіць стварыць 69 новых працоўных месцаў і даць дадатковы прыбытак “Азоту”. Запусціць новы цэх планавалі ў 2025 годзе. 

Калі плануюць будаваць новы цэх

Згодна з планам, канчатковае рашэнне аб будаўніцтве цэха прымуць у верасні-кастрычніку 2023 года. 

Чытайце таксама: