Вясной 2023 года ў Гродне пасадзілі больш за 4,4 тыс. дрэваў, больш за 5,5 тыс. кустарнікаў, каля 300 тыс. кветак, паведаміла «Гродзенская праўда» са спасылкай на аддзел тэхнагляда за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб’ектаў добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

парк жилибера зеленстрой озеленение
Азелянёная тэрыторыя ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Urban Hrodna

Дзе з’явіліся новыя расліны

У Каложскім парку пасадзілі новыя кусты бэзу, а на вуліцы Курчатава пасадзілі алею «Міру і стварэння». Больш за ўсё дрэваў пасадзілі на Скідзельскай шашы, вуліцах Белуша, Кабяка, Крамко, Стралковай і Паўднёвай.

Сярод новых дрэваў бярозы, рабіны, а таксама хвойнікі. Сярод аднагодавых кветак бягоніі, аксаміткі, сальвія і львіны зеў.

Хто высаджваў расліны

У высадцы раслінаў удзельнічалі гродзенскія прадпрыемствы, а таксама ўстановы аховы здароўя і адукацыі. Працы па азеляненні запланавалі да канца лістапатада. З кастрычніка па лістапад 2023 года ў Гродне запланавлі пасадку кустарнікаў і шматгадовых кветак.

Азелянення ў горадзе менш за норму

У 2022 годзе зялёныя зоны Гродна былі не добраўпарадкаваныя і не пасавалі для прагулак гараджан, лічылі горадабудаўнікі. 85% такіх зонаў горада — лясы, толькі 37% азелянённых тэрыторый добраўпарадкаваныя. У Гродне на чалавека прыходзіцца амаль у 10 разоў менш за норму азелянённых тэрыторый раённага значэння і ў 2,3 разы — агульнагарадскіх зялёных тэрыторый.

Чытайце таксама: