У Гродне на вуліцы Ажэшкі, 14 пачаў працаваць цэнтр банкаўскіх паслуг «Статусбанка». З ранейшага памяшкання на Дзяржынскага, 40 (ГЦ «Гараднічанскі») банк з’ехаў 7 ліпеня 2023 года, паведамілі на сайце «Статусбанка».

У памяшканне былога “ОптыКурс” заехаў новы банк. Што за ён?
Аддзяленне «Статусбанка» у Гродне на вуліцы Дзяржынскага. Крыніца: autogrodno.by

Рэжым працы «Статусбанка» ў Гродне

На вуліцы Ажэшкі, 14 банк будзе працаваць:

  • з панядзелка па чацвер — з 9:00 да 17:00,
  • пятніца — з 9:00 да 15:45,
  • субота і нядзеля — выхадны.

Раней тут размяшчаўся іншы банк

Да 26 чэрвеня 2023 года па гэтым адрасе размяшчалася аддзяленне небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі «ОптыКурс». Да ліпеня 2022 года ён называўся «Абсалютбанк». І «Абсалютбанк», і пазнейшы «ОптыКурс» былі папулярныя ў Гродне з-за выгадных курсаў абмена валют, але ў 2021 арганізацыя патрапіла пад санкцыі ЗША. Зараз былы банк рыхтуецца да ліквідацыі.

«Статусбанк» належыць «Еўраопту»

«Статусбанк» — былы «Еўрагандальінвестбанк», які належыць кампаніі «Еўрагандаль» — уласніку сеткі крамаў «Еўраопт». У 2017 годзе банк змяніў назву на «Статусбанк».

У Гродне аддзяленне «Статусбанка» адкрылі ў верасні 2022 года на вуліцы Дзяржынскага, 40. Раней пад назвай «Еўрагандальінвестбанк» ён працаваў на 1 Мая, а таксама ў будынку гіпермаркета «Еўраопт» на Ціміразева. У красавіку 2023 года банк патрапіў пад санкцыі Канады.

Чытайце таксама: У Гродне закрылі банк, да якога заўсёды былі чэргі