«Гродна Азот» плануе пабудаваць ўстаноўкі біялагічнай ачысткі сцёкаў і абязводжвання залішняга актыўнага глеб. Ачышчаныя сцёкі плануюць зліваць у Нёман, паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Устаноўкі будуць будаваць на тэрыторыі «Гродна Азот». Яны зоймуць каля 10 га. Ад іх плануюць пракласці два падземныя калектары да Нёмана. Адзін самацёчны, другі - напорны.

Дзе павінны прайсці калектары

Калектары мусяць прайсці па тэрыторыі, якая не падлягае жылой забудове. Праектам прадугледжана два варыянты. Першы — у санітарна-ахоўнай зоне «Азота». Але ў такім выпадку сцёкі «Азота» апынуцца вышэй за Гродна па плыні Нёмана. Другі - рэкаснтруяваць існуючую пляцоўку ачысткі сцёкавых водаў у раёне Беражан.

“Гродна Азот” хоча пабудаваць устаноўкі па ачыстцы сцёкаў. Іх плануюць зліваць у Нёман
Схема праекта будаўніцтва калектараў.

Спачатку адбудуцца грамадскія абмеркавнні

Праграму правядзення ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Яно адбудзецца ў лістападзе-снежні 2022 года. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве прымуць у студзені 2023 года.