На «Гродна Азот» у 2022 годзе плануюць пачаць пабудову новага цэху. На ім будзе адбывацца вытворчасць раствору карбаміда. Ён патрэбен для для далейшай прадукцыі вадкага азотнага ўгнаення. Да 28 жніўня праходзяць грамадскія абмеркаванні праета, паведамляе сайт гарвыканкама.

У новым цэху хочуць прадукаваць да 1000 тон раствору ў суткі. Разглядаюцца два варыянты пабудовы: па тэхналогіі нідэрландскай фірмы Stamicarbon B.V. або па тэхналогіі расійскага ААТ «НИИК» (Навукова-даследчы і праектны інстытут карбаміда).

Паводле справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе, новы цэх дазволіць стварыць 69 новых працоўных месцаў і даць дадатковы прыбытак «Азоту». Аднак, колькі дакладна завод зможа зарабіць на павялічэнні вытворчасці, не паведамляецца.

Заўвагі і прапановы гараджане могуць накіроўваць да 28 жніўня па адрасах:

  • Гродзенскі гарвыканкам, пл.Леніна, 2/1. Кантактная асоба — намеснік кіраўніка Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва Гецэвіч Казімір Іванавіч (e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by, тэл. (80 152) 62−69−93),
  • ААТ «Гродна Азот». пр.Касманаўтаў, 100. Кантактная асоба — менеджар па праектах службы перспектыўнага развіцця Баброў Віктар Васільевіч (e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by, тэл. (80 152) 79−42−62).

Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве новага цэха павінны прыняць у лістападзе 2021 года.