На «Гродна Азот» плануюць стварыць вытворчасць па вырабуі нітрата амонія. Будаўніцтва плануюць пачаць ужо ў 2022 годзе. У 2026 годзе аб’ект плануюць увесці ў эксплуатацыю, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

“Гродна Азот” плануе новую вытворчасць. Што там будуць выпускаць
«Гродна Азот». Фота: «Гродненский химик»

Агрэгат плануюць пабудаваць ва ўсходняй частцы «Гродна Азот». Магутнасць вытворчасці - 1500 тон у суткі. Плануюць перапрацоўваць 560 тыс. тон воднага раствору нітрата амонія ў год. Рэжым працы вытворчасці - безперарыўны і кругласутковы — 8 тыс. гадзінаў у год.

Нітрат амонія — соль азотнай кіслаты. Яе выкарыстоўваюць як кампанент выбуховых рэчываў, а таксама як азотнае ўгнаенне.

Што будуць будаваць

Для новай вытворчасці плануюць пабудаваць:

  • паветраную кампрэсарную
  • блок абаротнага водазабеспячэння
  • помпавую пажаратушэння
  • рэзервуар запаса вады
  • участак выпарвання раствора нітрата амонія
  • адміністрацыйна-гаспадарчы корпус з аператарнай
  • участак прыгатавання магнезіяльнага дадатку з вузлом прыёму і захавання мінеральнай сыравіны
  • участак транспарціроўкі нітрата амонія
  • склад гатовай прадукцыі
  • участак гранулявання і ахалоджвання нітрата амонія
  • пляцоўку часовага захавання ў біг-бегах пад навесам

Што чакаюць ад новай вытворчасці

На «Гродна Азот» чакаюць, што ад новай вытворчасці будзе эканамічны эфект, у сувязі з пашырэннем пераліку прадукцыі са стабільным попытам. Акрамя гэтага — сацыяльны эфект у сувязі са з’яўленнем новых працоўных месцаў.

Ужо апублікавалі ацэнку ўздзеяння вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Азнаёміцца з дакументам можна тут.

Што яшчэ плануюць пабудаваць ў Гродне

Завод па вытворчасці ўгнаенняў плануюць пабудаваць у Аўльсе. Там плануецца выпуск вадкіх угнаенняў Thio-Sul®. Пад такой назвай будзе выпускацца тыасульфат амонія (ATS), які выкарыстоўваюць пры вырошчванні сельскагаспадарчых культур.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» хоча пабудаваць устаноўкі па ачыстцы сцёкаў. Іх плануюць зліваць у Нёман