Пра як мінімум адзін выпадак поўнага асабістага догляду ў пункце пропуску «Беняконі» распавялі ў адным з чатаў. Гэта значыць, чалавека распранулі прама да майткоў. Акрамя гэтага, агледзелі тэлефон і правялі «гутарку».

Штодня ў чатах з’яўляюцца паведамленні аб даглядзе на мяжы, аглядзе тэлефона і правядзенні размоў. Раней асабісты дагляд праводзілі толькі беларусам, якія пераследаваліся паводле арт.23.34 КаАП і падобных артыкулаў. Цяпер на дагляд могуць забраць выбарачна. Таксама падобная працэдура чакае ўкраінцаў. Іх ссаджваюць з аўтобусаў.

Глядзяць сярод іншага нават асабістыя паведамленні. Па выніку такой «праверкі» магчымыя затрыманні.

Чытайце таксама: