Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ. У Гродна прыязджала міжнародная групоўка байкераў. Аказалася, яны звязаныя з Лукашэнкам і Кадыравым. У Гродзенскай вобласці затрымалі не менш за пяць чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 29 мая па 5 чэрвеня.
У Гродне затрымалі фатографа Яўгена Бузука. Фатографа затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа з затрыманнем мужчына кажа, што зрабіў пост, дзе прапанаваў зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».
Жыхар Ваўкавыска зарэгістраваўся ў плане «Перамога», але перадумаў. Яго ўсё роўна затрымалі. Пра затрыманне жыхара Ваўкавыска стала вядома 4 чэрвеня. Міліцыя затрымала яго за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.
У Гродне затрымалі воіна-інтэрнацыяналіста. У Гродне затрыманы 57-гадовы Юрый Слізевіч. Пра яго затрыманне стала вядома 31 траўня. Мужчына — воін-інтэрнацыяналіст, служыў у Афганістане.
Затрыманы дырэктар СШ № 2 Ваўкавыска Аляксандр Бацько, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Жыхара Ліды затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнкі. Таксама мужчына ўступіў у план «Перамога». Лідчанін нідзе не працуе.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязня ў ШІЗА больш за 50 дзён запар. Цяпер яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на пяць месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць «накінуць» тэрмін па новай крымінальнай справе, паведамляе «Вясна».
Бужынскі Яўген Тадэвушавіч, Хлебавец Юрый Селівестравіч, Бабурчык Андрэй Мікалаевіч з Гродзенскай вобласці 2 чэрвеня папоўнілі «спіс экстрэмістаў».
15 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд Юрыю Хлебаўцу паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судзілі Юрыя за каментары ў чаце «Гародня 97».
Суддзя Уладзімір Пазняк прысудзіў Юрыя да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты ў зале суда, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Гродзенца асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» у лістападзе 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ліпені 2021 года на Кургане славы ён замацаваў на флагштоку па-над чырвона-зялёным сцягам бел-чырвона-белы.
Палітзняволенага журналіста і культурнага менеджара абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці - 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Яшчэ ў сакавіку Паўлу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.
25 траўня ён адзначыў у турме юбілей-45 гадоў.
Ксёндз Дзмітрый Малец 31 траўня вяртаецца ў парафію, а да гэтага ён праходзіў медыцынскае абследаванне ў бальніцы, даведаўся Katolik.life ў парафіі. Адпраўка ў войскі падчас вясновага прызыву скончылася, а 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.
Аднак у далейшым магчыма паўтарэнне падобных сітуацый — калі годных па стане здароўя святароў прызыўнога ўзросту могуць забіраць у войска. Гэта можа стаць праблемай ва ўмовах недахопу каталіцкіх святароў у Беларусі - калі аднаму ксяндзу, асабліва ў рэгіёнах, часта даводзіцца служыць адразу ў некалькіх парафіях, лічыць выданне.
Валерыя Паруліса судзілі 1 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна паводле арт. 19.11 ч.2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
Вольгу Аляксееву і Ірыну Лішык судзілі 2 чэрвеня ў судзе Дзятлаўскага раёна.
Яго судзілі паводле арт. 342 ч.1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 367 ч. 2 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт. 368 ч. 1 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», паведамляе «Вясна».
Яго судзілі паводле арт 368 ч. 2 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і 367 ч.2 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе «Вясна».
Яго судзілі паводле арт. 367, 368 КК за абразу Лукашэнкі і паклёп у дачыненні да яго, пагрозы службовым асобам у паведамленнях, паведамляе «Вясна».
Барыс Кучынскі, Юрый Краўчанка, Сцяпан Якуць, Дзяніс Дземідовіч, Ігар Хартановіч, Алег Болатаў, Валерый Віскірскі з Гродзенскай вобласці прызналі палітвязнямі 2 чэрвеня.
Адміністрацыя гродзенскай турмы адправіла Уладзіміра ў карцэр на 10 дзён, паведамляе «Вясна». Прычыны спагнання невядомыя. Вядома, што нядаўна палітвязень сустрэўся ў зняволенні з жонкай.
Кіраўнік аддзела прэсы пасольства Крысціян Зіпман даслаў Івашыну віншаванне ў знак падтрымкі і салідарнасці ў сувязі Сусветным днём свабоды прэсы.
Ліст быў адпраўлены яшчэ 3 траўня на электронную пошту жонкі палітвязня Вольгі Івашынай. Яна адзначае, што гэта не першы падобны ліст ад нямецкай амбасады, але, верагодна, Дзяніс ніводнага з іх не атрымаў. «Гэта робіцца, каб „дэманстраваць“ палітвязьням адсутнасьць іхнай падтрымкі ў грамадзтве і тое, што ўвесь сьвет на іх ужо забыўся», — лічыць яна.
Камісія па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой на чале з генпракурорам Андрэем Шведам сярод іншага пачала разглядаць і «магчымасць вяртання да прафесійнай дзейнасці асобных спартсменаў па запыце адпаведных федэрацый», паведамляе «Наша Ніва».
Гэта справа непасрэдна тычыцца перш за ўсё футбалістаў некалькіх клубаў беларускага чэмпіянату. У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што шэраг футбалістаў БАТЭ, «Нёмана» і «Слуцка» апынуліся пазбаўленымі магчымасці выступаць за свае клубы. Паведамлялася, што ў іх, праўда, ёсць шанцы працягнуць кар’еру ў гэтых камандах далей, але для гэтага трэба прайсці «спецыяльную камісію».
Суддзя Прэсненскага суда Масквы перанесла разгляд справы аб перадачы ў Расію Соф'і Сапегі на месца апошняга пражывання дзяўчыны — у Смаленск, паведамляе карэспандэнт «Медиазоны» з залы суда.
Далей справу аб перадачы Соф'і Сапегі ў Расію будзе разглядаць прамысловы раённы суд Смаленска. Калі адбудзецца наступнае пасяджэнне — пакуль невядома.
Праверкі на беларускай мяжы апошнім часам узмацніліся, да іх дадаліся і сапраўдныя допыты. Людзі, якія іх праводзяць, як правіла, не прадстаўляюцца і нічога не тлумачаць. Аказваецца, гэта фільтрацыя ад КДБ, распавялі ў ведамстве.
На 40-ы дзень пасля смерці архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі) «Хрысціянская візія» апублікавала тэкст рапарта, які святар напісаў патрыярху Кірылу. У ім ён тлумачыў, за што яго хочуць зняць з пасады. Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл нічога не адказаў і санкцыянаваў адстаўку Арцемія.
Актывісты і арганізацыі ў Беларусі працягваюць барацьбу. Аб гэтым заявіў Андрэй Ягораў, палітолаг і спікер Каардынацыйнай Рады, на сустрэчы з беларускімі актывістамі і ініцыятывамі ў Беластоку. Яе тэма — «Як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой і ў Беларусі».
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 29 траўня 2023 ўвяло санкцыі супраць 365 асобаў, якія звязаныя з рэжымам Лукашэнкі. У спісе 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, 32 прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, 28 сілавікоў, а таксама сем пракурораў і супрацоўнікі дзяржаўных медыя, якія займаюцца прапагандай. Hrodna.life паглядзеў, хто са звязаных з Гроднам людзей патрапіў пад польскія санкцыі.
Пасля 30 гадоў працы ў Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя аматараў авіяцыі». Арганізацыя праводзіла авіяфестывалі. А Віктар Лісковіч, на той момант намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, уручаў граматы Міністэрства спорту і турызму.
Байкеры з клуба Iron Birds Chapter усклалі кветкі да мемарыяла Савецкім пагранічнікам у Гродне. Hrodna.life даведаўся, што за байкеры прыязджалі 28 траўня ў Гродна. У Дзень пагранічніка 70 байкераў з Беларусі і Расіі (Масква і Санкт-Пецярбург) прыехалі ў Гродна. Яны наведалі заставу імя Усава, а таксама помнік памежнікам у Гродне.
Аляксандр Лукашэнка 30 траўня 2023 года прызначыў новага старшыню Гродзенскага гарвыканкама. Ім стаў былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель. Папярэдні кіраўнік горада Мечыслаў Гой займаў пасаду амаль 9 гадоў - са жніўня 2014 года.
Некаторыя ўкраінскія перавозчыкі адмаўляюцца абслугоўваць людзей з беларускім пашпартам. З гэтым у Польшчы сутыкнулася гродзенка, якая спрабавала трапіць ва Украіну са спецыяльным запрашэннем. Пры гэтым на сайце ніякіх абмежаванняў не было пазначана. Пашпарт пры пакупцы квітка не запытвалі.
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…