Фатографа затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа з затрыманнем мужчына кажа, што зрабіў пост, дзе прапанаваў зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».

Гродзенец распавёў, што запосціў у Instagram фота з маладымі і БЧБ-сцягам. Ён быў гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў». Таксама ў 2022 годзе мужчына ездзіў валанцёрам на мяжу Украіну. У яго медыцынская адукацыя — ён скончыў медуніверсітэт і працаваў псіхіятрам.

Яўгена затрымалі дома. На відэа ён быў у майцы з гербам Украіны.

У калекцыі ў Бузука больш за дзясятак узнагарод сусветнага ўзроўню. Яго працы ўдастоіліся «золата» Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва і Брытанскай фатаграфічнай Асацыяцыі, Асацыяцыі фатографаў Азербайджана, Славеніі, Сербіі і іншых краін.

UPD 21.20. Яўген Бузук ужо на волі.

«Я ў парадку. Адпачыў, схуднеў. На жаль, прыйшла мая пара прасіць у вас дапамогі - вынікам трохсутачнага адпачынку стала дзірка ў бюджэце. Але лепш напішыце мне ў лічку. Загадзя дзякуй усім за ваша разуменне і падтрымку!», — напісаў гродзенец у Facebook.

Чытайце таксама: Быў псіхіятрам, стаў фатографам. Яўген Бузук распавёў, як памяняў прафесію і знайшоў сябе