Байкеры з клуба Iron Birds Chapter усклалі кветкі да мемарыяла Савецкім пагранічнікам у Гродне. Hrodna.life даведаўся, што за байкеры прыязджалі 28 траўня ў Гродна.

Расійскіе байкеры  Iron Birds Chapter
Байкеры з клуба Iron Birds Chapter у Гродне. Крыніца: belta.by

У Дзень пагранічніка 70 байкераў з Беларусі і Расіі (Масква і Санкт-Пецярбург) прыехалі ў Гродна. Яны наведалі заставу імя Усава, а таксама помнік памежнікам у Гродне.

Сярод заснавальнікаў клуба Iron Birds Chapter — сын генеральнага пракурора Расіі Арцём Чайка, а таксама старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі - Віктар Лукашэнка. Чальцы клуба носяць нашыўкі з жалезнай чайкай з дэвізам на лацінскай мове: «Мы — адно племя».

Чайка — дарадца Кадырава

У 2022 годзе кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызначыў Арцёма Чайку сваім дарадцам па гуманітарных, сацыяльных і эканамічных пытаннях. Раней байкеры праводзілі сумесныя мотапрабегі ў Мінску.