Навіны

У Гродне затрыманы вядучы Аляксандр Енджэеўскі - і яшчэ пяць гродзенцаў

Былы актор тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі затрыманы за распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Instagram. Сілавікі паведамілі пра затрыманне шасці жыхароў Гродзенскай вобласці.

Аляксандр Енджэеўскі - вядучы мерапрыемстваў, займаецца індывідуальнымі і групавымі трэнінгамі, медыятар. Ён быў сярод акцёраў, якім прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні з тэатра лялек.

Пяцёра мужчын затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У тым ліку — за распаўсюд інфармацыі Telegram-канала Nexta, падпіску, удзел у «экстрэмісцкіх» чатах і рэпост адтуль.

Таксама затрыманая намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА». За што менавіта яе затрымалі, не ўдакладнілі. У відэа паказалі фота, дзе жанчына стаіць на акцыі пратэсту. Магчыма, распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Чытайце таксама: «У кожным акне па паштоўцы». Творчая сям’я — пра сваю кватэру на паддашку

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025