Сонечныя панэлі з’явяцца на тэрыторыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і базе адпачынку «Прывал», якая належыць фабрыцы. Так уласнік збіраецца мадэрнізаваць сістэмы электразабеспячэння вытворчай пляцоўкі і базы адпачынку. Праект на этапе распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі і праектна-вышукальных работ.
Для пачатку трэба абследаваць пляцоўкі, правесці абмерныя работы, сабраць неабходныя дадзеныя, правесці экспертызы, зрабіць дакументацыю.
Закупка праводзіцца з правядзеннем працэдуры зніжэння цаны замовы. Працы на фабрыцы каштуюць 15 000 рублёў, на «Прывале» — 19 500 рублёў. На гэта фабрыка выдаткуе ўласныя сродкі. Завяршыць работы плануюць у кастрычніку 2023 года.
Энергаўстаноўкі падключаць да існуючых сістэм электразабеспячэння. Трэба прадугледзець сістэму аўтаматычнага кантролю і ўлік выпрацоўваемай сонечнымі панэлямі электраэнергіі. Пры неабходнасці ўсе сонечныя панэлі ўвяжуць у адзіную сістэму электразабеспячэння. Памер адной панэлі— 1700*992*35 мм, вага — 18−20 кг, намінальная электрычная магутнасць — 340 Вт.
Сонечныя панэлі ўсталююць:
- на даху галоўнага вытворчага корпуса (210 панэляў);
- на даху адміністрацыйна-бытавога корпуса (50 панэляў);
- на даху вытворча-складскога корпуса 250 панэляў);
- на даху тытунёвага цэха (320 панэляў);
- на даху складскога корпуса (400 панэляў);
На «Прывале» панэлі ўсталююць:
- на даху модуля кантэйнернага тыпу часовага знаходжання;
- на даху кантрольна-прапускнога пункта;
- на даху альтанак закрытага тыпу, альтанак для барбекю;
- на даху станцыі абезжалезвання;
- на даху галоўнага корпуса;
- на адхонах у прыбярэжнай зоне;
- на даху падстрэшка для пераапранання;
- на мачтах асвятлення футбольнай пляцоўкі;
Арыентыровачны колькасць — 432 штук.
Чытайце таксама: