У Смаргоні ў гарадскім парку на беразе ракі Оксна ўсталявалі альтанку на сонечных панэлях, у якой можна падзарадзіць гаджэты, піша shliah.by.

Прынцып працы гэтага аб’екта просты: на працягу светлавога дня панэль зараджае акумулятар, а той дае энергію на USB-разеткі (4 шт. па 2 выхады ў кожнай), ад якіх можна зараджаць гаджэты.