У «Гродназелянбудзе» працуе машына па перасадцы дрэў з камяком. Яна закуплена для прадпрыемства Гродзенскім гарвыканкамам для азелянення горада дрэвамі, якія ўжо сфармаваліся ў гадавальніках або бліжэйшых лясах. Машына ўсталяваная на базе пагрузчыка «Амкадор» і здольная перасаджваць дрэвы дыяметрам ствала да 20 сантыметраў. З яе дапамогай у абласным цэнтры за гэтыя гады ўжо перасаджаны тысячы дрэў, піша grodnonews.by.

У апошні час «Вялікі Джон» заказваюць прадпрыемствы і арганізацыі Гродна іншых населеных пунктаў. Так, зусім нядаўна яго арандавалі ў Брэсцкай вобласці пры перасадцы алей з лясоў у аграсядзібу, якая ўзводзіцца. Ужо ў гэтым годзе машына была занятая на пасадцы дрэў у мікрараёне Альшанка.

Сёння «Вялікі Джон» працуе ў раёне рэканструюемага ўчастка праспекта Янкі Купалы. Ён перасаджвае дрэвы каля ТРК «Трыніці» і 4-й гарадской бальніцы, дзе размесціцца транспартная развязка. Механізатар «Гродназелянбуда» Алег Сяргіт, які кіруе машынай з дня яе куплі, перасаджвае рабіны і бярозавую алею на вуліцу Кабяка і ў іншыя часткі праспекта. Усяго тут трэба змяніць «прапіску» больш чым 50 дрэвам ва ўзросце больш за дзесяць гадоў.

youtu.be/okyp48-KtrY