Праект будынка на вуліцы Таўлая. Крыніца: grodno.gov.by
На вуліцы Таўлая, 28Е плануюць пабудаваць двухсекцыйны 10-павярховік на 120 кватэр. Грамадскія абмеркаванні адбудуцца з 10 па 24 траўня 2023 года. Адпаведную інфармацыю і план будынка апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Шматкватэрны дом запраектавалі ў маналітным каркасе з запаўненнем сцен штучнымі матэрыяламі. На ўчастку, дзе плануюць яго будаваць, хочуць знесці нежылы будынак былой ветэрынарнай лякарні.
Таксама ў будынку прадугледзяць аўтамабільную паркоўку на 8 і 20 машына-месцаў, а таксама гараж-стаянку на 92 машына-месца. Тэрыторыю вакол будынка плануюць азеляніць не менш чым на 27%. Акрамя гэтага на дваровых тэрыторыях арганізуюць праезды, тратуары і пляцоўкі разнастайнага функцыянальнага прызначэння.
Паводле Генеральнага плана развіцця Гродна ўчастак на вуліцы Таўлая, 26 і 28 хочуць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Прыватны сектар, які размяшчаецца побач, плануюць знесці.
Убачыць праект будынка можна ў вестыбюлі будынка ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва з 10 па 25 траўня 2024 года, з 8:00 па 13:00 і з 14:00 да 17:00 з панядзелка па пятніцу. 18 траўня 2023 года ў кабінеце № 1 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва адбудзецца прэзентацыя праекта. Пачатак у 15:00.
Заўвагі альбо прапановы можна накіраваць з 10 па 24 траўня 2023 года ў пісьмовай ці электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні»:
Будаваць шматпавярховік будзе мінская кампанія «АйранІнвестПраект». Яна выкупіла ўчастак на аўкцыёне ў кастрычніку 2022 года. У Гродне гэтая кампанія стварае праект жылы комплекс каля ўніверсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…