Новы шматпавярховік узвядуць на вуліцы Таўлая. Яго пабудуе мінская кампанія «АйранІнвестПраект». Яна ўжо будуе два жыллёвых комплекса ў Гродне, паведаміў «Вечерний Гродно».
Канкурэнцыі за ўчастак не было
Участак пад будаўніцтва 11 кастрычніка выкупіла мінская кампанія «АйранІнвестПраект», звязаная з забудоўшчыкам «Айран». Гэта быў адзіны ўдзельнік таргоў, таму за арэнду ўчастка на 20 гадоў ён заплаціў мінімальную цану. Яна склада 44,1 тыс. рублёў (пачатковая цана 42 тыс. + 5%).
Знос ветлякарні даражэйшы за ўчастак
Дакладнай інфармацыі пра новы жылы дом на Таўлая, 28Е пакуль няма. Кампаніі трэба стварыць праект і ўзгадніць яго. Вядома, што новы дом не павінен быць вышэй за 35 метраў. На ўчастку ёсць перапад рэльефу, падведзены ўсе камунікацыі.
![Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2022/10/Ajran-800x343.jpeg)
Таксама «АйранІнвестПраект» павінна будзе выдаткаваць больш за 300 тыс. рублёў за знос былой ветэрынарнай лякарні з гаражом, якія размяшчаюцца на ўчастку.
![Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2022/10/tavlaya_13-800x534.jpg)
Паводле Генеральнага плана развіцця Гродна ўчастак на вуліцы Таўлая, 26 і 28 хочуць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Прыватны сектар, які размяшчаецца побач, плануюць знесці.
![Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2022/02/boldina-tavlaja-kolco-2-800x449.jpg)
Чытайце таксама: На кольце Брикеля-Тавлая построят новый квартал высоток
Мінская фірма ўжо будуе жылы комплекс у Гродне
Кампанія «АйранІнвестПраект» ужо будуе ў Гродне жылы комплекс побач з універсамам «Кастрычніцкі». Ён размяшчаецца на месцы знесенага прыватнага сектара. Там пабудуюць васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў на 312 кватэр.
![Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2022/08/sovpogran_30-800x461.jpg)
Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, а ўваход у пад’езды — з вуліцы і з двара.
Запланаваны дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.
Чытайце таксама: Новы шматпавярховы комплекс пачалі будаваць на Савецкіх пагранічнікаў. Як ён будзе выглядаць?