У Гродне будуць адкрытыя пляцоўкі, агурочны кактэйль і латэ з маршмэлоу. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як гродзенскія кавярні і бары абнаўляюць меню і рыхтуюць летнія пляцоўкі да цёплага сезона. Нягледзячы на нялетняе надвор’е апошні тыдзень.

Бар “Сон”

Бар абнавіў “летку” і запрашае слухаць увечары live-музыку.

Кафэ “CupCake”

Тры новыя ліманады да летняга сезона падрыхтавала кафэ “CupCake”.

Кафэ “Одесса Мама”

Кафэ прапануе замовіць макароны па-флоцку, “барабульку” і “бульбачку” на свежым паветры.

Кафэ “Семья”

Глінтвейн на апельсінавым соку – навінка ад кафэ “Семья”.

Кавярня “Шекспир”

Кавярня “Шекспир” прапануе ліманад маліна-чорная парэчка.

Кавярня “Место”

Маршмэлоу-латэ – напой ад кавярні “Место”.

Кавярня “Справа”

Закусіць напоі можна сырнікамі з сезоннымі ягадамі ў “Справе”.

Кавярня “КоФеКо”

У “КоФеКо” – крафтавы журавінавы чай з размарынам.

Кавярня “Крепкий Черный”

Летняя пляцоўка з’явілася і ў “Крепкого Черного”.

Кавярня “Кавалава”

Паглядзець на горад можна і на пляцоўцы “Кавалава”.

Кавярня “Крепкий Белый”

У “калегі” “Крепкого Черного” таксама з’явілася тэраса.

Бар “Фарадей”

«Ревеневая Палома», «Бархатные тяги», «Инсулиновая бомба», «Марун», «Опиумная роса» – гэта частка новых кактэйляў у “Фарадей”.

Бар “Пташка”

“Пташка” чакае на летняй пляцоўцы з абноўленым меню і аўтарскімі настойкамі.

Кафэ-бар “Молодость”

На Маставой, 31 некаторыя бары арганізавалі летнія пляцоўкі.

Летняя площадка кафе-бара "Молодость".
Летняя пляцоўка кафэ-бара “Молодость”. Фота: Instagram

Рэстабар “Пабло”

У “Пабло” таксама можна паесці на свежым паветры.

Летняя площадка рестобара Пабло
Летняя пляцоўка рестэбара “Пабло”. Фота: Instagram

Чытайце таксама: Кавярня Lcoffee адкрылася ў Гродне. У ёй сняданкі да 19.00