Ігар Банцэр. Скрыншот з інтэрв'ю праекту "Мы вернемся"
Ігар Банцэр выклаў у Facebook фота, дзе адзначыў геалакацыю ў псіхіятрычным шпіталі Варшавы. «Нарэшце я знаходжуся ў месцы, дзе атрымаю 100% прафесійную дапамогу і клопат», — падпісаў ён здымак.
Таксама музыка адзначыў, што яму дадуць веганскае харчаванне.
«Гэта было не маё рашэнне: копы ў цэнтры горада, нападаюць, апранаюць кайданкі <…> Кайданкі, два паліцыянты ў машыне хуткай дапамогі», — напісаў ён у каментарах. < > Копы змясцілі мяне ў псіхіятрычную лякарню праз «небяспечныя паводзіны пад уздзеяннем наркотыкаў».
Адзін з яго прыяцеляў распавёў пра прычыну змяшчэння ў бальніцу.
«Банцэр быў у офісе для людзей з інваліднасцю, каб дапамагчы аднаму са сваіх сяброў (палітычнаму ўцекачу з Беларусі) вырашыць некаторыя дзелавыя пытанні. Але з-за гучнага голасу Банцэра, злоснага погляду, татуіровак (і нават з-за таго, што яго пазногці выфарбаваныя ў чорны колер!!!) была выкліканая паліцыя. Банцэра абвінавацілі ў агрэсіўных, вульгарных і небяспечных паводзінах. У паліцэйскіх актах напісана, што ён кідаў крэслы ўнутры офіса», — патлумачыў карыстальнік.
З ягоных слоў, паліцыя жорстка арыштавала Ігара, надзела на яго кайданкі і адвезла ў псіхіятрычную лякарню праз ягоныя «зменлівыя паводзіны пад уздзеяннем наркотыкаў». У псіхіятрычным шпіталі лекары, па словах прыяцеля, пагражалі Банцэру «як жывёле» з-за яго знешнасці і ўсходнееўрапейскага акцэнту.
Пасля выпіскі Банцэра з псіхіятрычнай бальніцы праз 7−10 дзён ён збіраецца звярнуцца па гэтым пытанні ў суд. «І гэта будзе адна з найбуйнейшых спраў у найноўшай гісторыі Польшчы», — мяркуе ён.
Ігар Банцэр — палітвязень і музыка, вакаліст Mister X. У верасні 2020 года Ігар станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. За гэта яго асудзілі на 1,5 года «хіміі». У СІЗА ён 16 дзён трымаў «сухую» галадоўку. 17 снежня 2021 года выйшаў на волю. У жніўні 2022 — адседзеў 45 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго з’ехаў з Беларусі.
Чытайце таксама: Гродзенская турма раднейшая: «Апошні рок-н-рольшчык Беларусі» Ігар Банцар — пра Варшаву, вяртанне дадому і адбітак безвыходнасці
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…