Любоў Сарлай судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маці дваіх дзяцей затрымалі, а пазней судзілі паводле арт.19.11 КаАП. Яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Таксама ў яе канфіскавалі мабільны тэлефон.

Суд прайшоў у судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла Алена Пятрова, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Любоў затрымлівалі і неаднаразова судзілі падчас пратэстаў пасля выбараў 2020 года. Яе затрымлівалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы. Потым — за здымкі ў Instagram. Адзін з судоў быў за штаны з БЧБ-лампасамі — за прагулку ў іх дзяўчыну аштрафавалі ў 20 базавых велічынь (тады — 580 рублёў). Таксама яе звольнілі з Белпошты, дзе яна працавала аператарам.

Чытайце таксама: