Уладальніка этнакрамы «Цудоўня» арыштавалі на трое сутак паводле крымінальнага артыкула. Па якім менавіта, пакуль невядома.

Гродзенскага бізнесмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17 падвергнулі адміністратыўнаму арышту на 10 сутак па арт.19.11 КаАП.

Андрэй заснаваў этнамагазін «Цудоўня» ў 2015 годзе. Мужчына заставаўся ў Беларусі, каб развіваць беларускую культуру. Пасля выбараў 2020 года краму штрафавалі і пазбавілі памяшкання.

UPD 27 красавіка. Андрэй Несцяровіч — на волі пасля трох сутак арышту.