Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Гродна. Ён павінен уручыць кубак пераможцам фінала Чэмпіяната Беларусі па хакеі 24 красавіка 2023 года, паведаміла БелТА.

лукашэнка, хакей
Аляксандр Лукашэнка на хакейным матчы паміж «Нёманам» і «Металургам» ў Гродне. Крыніа: Telegram-канал «Пул Первого»

У фінале чэмпіяната ўдзельнічаюць гродзенскі «Нёман» і жлобінскі «Металург». Раней каманды гралі у фіналах 2012 (перамог «Металург») і 2013 (перамог «Нёман») гадоў.

Балельшчыкі «Нёмана» нядаўна выйшлі з сутак

У сакавіку 2023 года адбылася зачыстка фанацкага сектара «Нёмана». Тады лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў пачалі затрымліваць. Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дома. Іншых затрымоўвалі на працоўных месцах, на вуліцы і на хакейным матчы «Нёмана» супраць наваполацкага «Хіміка». У пачатку красавіка 2023 года фанатаў адпусцілі.