У Гродне затрымалі вядучага і арганізатара мерапрыемстваў Міхаіла Манькевіча. Таксама з ім затрымалі інжынера-канстуктара. Мяркуючы з відэа, да мужчын прыйшлі на іх офіс. Прычынай сталі падпіскі і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Міхаіл Манькевіч сказаў, што міліцыянты далі яму афіцыйнае тлумачэнне. Ён прызнаў віну — што па выпадковасці быў падпісаны на некаторыя экстрэмісцкія каналы.

Другі затрыманы — інжынер-канструктар. Яго затрымалі за тое, што ён быў падпісаны на экстрэмісцкія паблікі, чым распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Мужчына распавёў, што падпісаўся на іх «пад уплывам 2020 года».

Паводле версіі сілавікоў, мужчын змясцілі ў ізалятар.

Чытайце таксама: У Гродне затрымалі баптысцкага пастара