Навіны

У Гродне знікла электрычнасць: не працавалі святлафоры, сталі тралейбусы. Што адбылося?

Днём 19 красавіка ў некалькіх раёнах горада знікала электрычнасць. У прыватнасці, яе не было ў цэнтры, у ТРК Triniti, на Дзевятоўцы, у Альшанцы, у частцы дамоў на Урублеўскага. Святло знікла таксама ў Парэччы і Верцілішках. Часова спыніўся «Гродна Азот».

Акрамя таго, у некаторых частках Гродна чулі гук сірэны.

Электрычнасць знікала мінімум на 10 хвілін. Гэта здарылася пасля 16:20. Святла не было і ва ўніверсітэтах, удакладняе сайт motolko.help са спасылкай на інфармацыю ад гараджан.

Электрычнасці не было ў цэнтры, на Ліможа і на Таўлая, у раёне радзільні. На Белых Росах не было святла і знікла халодная вада, пазней святло з’явілася, а вось вада знікла ўся, піша «АвтоГродно». Не працавала аўтамыйка на выездзе з горада. Не працавалі святлафоры і крамы, сталі тралейбусы, у прыватнасці на Румлёўскім мосце.

«Многія кіроўцы былі няўважлівыя падчас адключэння святлафораў і наогул не ведалі, што рабіць», — скардзіліся чытачы «АвтоГродно».

Што сказалі ў «Гроднаэнерга»

Знікла электрычнасць у асобных спажыўцоў і ў зоне электразабеспячэння Гродзенскага раёна на ўчастку падстанцыі «Гродна-Паўднёвая», удакладнілі пазней у «Гроднаэнерго».

На дадзены момант электразабеспячэнне часткова аднавілі. Прычыны тэхналагічнага парушэння высвятляюць.

«Гроднаэнерга» папрасіў прабачэння перад жыхарамі Гродна і Гродзенскага раёна за прынесеныя нязручнасці.
Нумары тэлефонаў дыспетчарскіх службаў па тэрытарыяльным размяшчэнні можна знайсці на сайце арганізацыі. Кароткі нумар аварыйных службаў электра- і цепласетак — 115.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025