Праз адключэнні электрычнасці ў горадзе часова стаў і «Гродна Азот». Пры аднаўленні вытворчасці азотнай кіслаты над заводам будзе бачны «лісіны хвост». Пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак.

Спынілася вытворчасць капралактаму, карбаміду, метанолу і АКіКАС ААТ «Гродна Азот», паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Персанал прымае меры па стабілізацыі сітуацыі і аднаўленню працы прадпрыемства.

Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, згодна з рэгламенам прыйдзецца спаліць газ на факельнай устаноўцы. Пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак. З іх заканчэннем спальванне тэхналагічнага газу на факельнай ўстаноўцы спыніцца.

Пры запуску аддзяленняў вытворчасці азотнай кіслаты кароткачасова можа быць бачны «лісіны хвост» — газ характэрнага жоўтага колеру, які ўяўляе сабой злучэнне кіслароду і азоту (дыяксід азоту NO2).

Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, падкрэслілі ў прэс-службе «Азота».

Днём 19 красавіка ў некаторых раёнах горада і ваколіцах знікала электрычнасць. Не працавалі святлафоры і крамы, спыніліся тралейбусы, у некаторых раёнах знікла вада.

Чытайце таксама: