Каб мяса было больш сакавітым, лепш адразу зняць са сцягна індычкі скурку, пасаліць, нацерці прыправамі і пакінуць на пару гадзін ці на ноч. Гатавацца такое мяса таксама будзе хутчэй. Рэцэпт з Telegram-канала Тётя Ира разрешила.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя

Неабходныя прадукты

Сцягно індычкі - 500 г

Бульба — 4−6 штук

Морква — 1 шт

Цыбуля — 1 шт

Перац — 1 шт

Брокалі - 5−7 суквеццяў

Гарчыца — 1 сталовая лыжка

Натуральны ёгурт — 100 г

Прыправы і соль - на смак

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Прадукты для прыгатавання запечанаай індычкі з гароднінай

Як гатуем сцягно індычкі

Са сцягна індычкі зняць скурку і нацерці сумессю прыпраў для мяса і соллю. Пакінуць у лядоўні на некалькі гадзін ці на ноч. Гарчыцу і ёгурт змяшаць да аднастайнай масы.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Прыгатаванне гарчычнага соуса

Змазаць мяса з абодвух бакоў і пакласці ў форму для запякання.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Сцягно індычкі ў форме для запякання

Гатаваць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў.

Гародніну падрыхтаваць да гатавання. Бульбу абабраць і зварыць да паўгатоўносці.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Гатаванне бульбы

Перац пачысціць ад насення і парэзаць на кавалкі. Моркву пачысціць і парэраць на некалькі кавалкаў. Брокалі раздзяліць на невялікія суквецці. Цыбулю пакрышыць.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Падрыхтоўка гародніны

Гарлдніну дадаць у форму да мяса пасля 30 мінут у духоўцы і гатаваць разам каля 15−20 мінут.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Гародніна ў форме разам з мясам

У форму можна дадаць трохі вады ад варкі бульбы.

Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Гатовая страва праз 15−20 хвілін запякання
Запечанае сцягно індычкі ў гарчычна-ёгуртавым соўсе з гароднінай. Рэцэпт на выхадныя
Запечанае сцягно індычкі з гароднінай

Смачна есці!

Чытайце таксама: Лянівыя галубцы — хуткі рэцэпт за 5 крокаў

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое