У выхадныя хочацца паленавацца нават галубцам. Таму і гатаваць будзем не звычайныя, а лянівыя галубцы. Тым больш, што ў крамах ужо з’явілася свежая капуста, каторая гатуецца хутчэй, чым тая, што нарыхтоўвалася на зіму. Цёця Іра паабяцала, што ўся праца ўкладзецца ў 5 крокаў - то рушым.
Неабходныя прадукты
- Капуста — маленькі качан
- Фарш курыны — 500 г
- Рыс — 150 г
- Цыбуля — 1 шт
- Морква — 1 шт
- Салера — ¼ невялікага кораня
- 300 г — таматаў ва ўласным соку
- 200 г натуральнага ёгурта
- Алей — 3−4 сталовыя лыжкі
- Меленая каляндра (ці іншая прыправа) — 1 чайная лыжка
- Соль і перац — на смак
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-1.jpg)
Як гатаваць лянівыя галубцы
Крок 1. Найперш гатуем рыс. Крупы прамываем. Вады для варкі бяром удвая больш, чым рысу. Заліваем крупы халоднай вадой. Даводзім да кіпення і варым 5 — 7 хвілін. Выключаем агонь і пакідаем рыс у рондалі пад накрыўкай яшчэ на 15 хвілін.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-3-800x450.jpg)
Крок 2. Пакуль варыцца рыс, падрыхтуем гародніну. Цыбулю дробна крышым. Моркву таркуем на буйной тарцы. Капусту дробна крышым ці таркуем.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-2-800x450.jpg)
Крок 3. На патэльню дадаем дзве лыжкі алею. Прыпускаем цыбулю да празрыстасці.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-4-800x450.jpg)
Дадаем моркву і тушым 3 — 5 хвілін. Дадаем капусту, перамешваем і тушым пад накрыўкай да мяккасці капусты. Гэта зойме 5 — 7 хвілін. Дадаем соль і перац.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-8-800x450.jpg)
Крок 4. У вялікай місцы змешваем ахалоджаны рыс, фарш, гародніну і каляндру. Фарміруем галубцы.
![Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-10-800x450.jpg)
Яны могуць быць у форме шарыкаў ці катлетак. Форму для запякання змазваем алеем і выкладаем сюды лянівыя галубцы ў адзін слой.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-11-800x450.jpg)
Крок 5. Гатуем соус. Для гэтага размінаем таматы відэльцам ці блэндарам. Змешваем іх з ёгуртам і перамешваем соус.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-12-800x450.jpg)
Атрыманай сумессю заліваем галубцы. Запякаем у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў цягам 40 — 50 мінут.
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-13-800x450.jpg)
![Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-15-800x433.jpg)
Пры падачы можна пасыпаць свежай зелянінай.
![Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-20-800x450.jpg)
![Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/03/ljanivyja-galubcy-25-800x450.jpg)
Смачна есці!
Чытайце таксама: