Звычайна лагман гатуюць з бараніны. Але хто ж забароніць паэксперыментаваць са складнікамі гэтага сярэднеазіяцкага рэцэпта? Заменім бараніну на свініну і спецыяльную лапшу на пасту з супермаркета. Часу на прыгатаванне ў такім выпадку пойдзе значна менш. А смак ўсё роўна атрымаецца яркім і насычаным. Агулам, лагман — ідэальная страва для выхаднога дня, лічыць аўтарка Telegram-канала «Тётя Ира разрешила». Хочаш — будзе першае, а хочаш — другое. Залежыць толькі ад абранай колькасці бульёну ў талерцы.

Неабходныя складнікі для лагмана са свініны

Свініна — 500 г

Салодкі перац — 2 шт

Цыбуля — 2 шт

Салера — ¼ невялікага кораня

Кансерваваныя памідоры ва ўласным соку — 200 г

Алей — 50 мл

Часнык — 2 зубчыкі

Зеляніна пятрушкі - 50 г

Меленая папрыка — 1 чайная лыжка

Востры чырвоны перац і соль — на смак

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Неабходныя прадукты для лагмана са свініны

Як гатуем лагман са свініны

Мяса мыем і кроім на кубікі ці палоскі.

У рондалі з тоўстым дном альбо ў глыбокай патэльні разаграваем алей. Абсмажваем на ім свініну да румянай скарыначкі. Солім, дадаём папрыку і востры чырвоны перац.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Абсмажваем мяса

Падрыхтуем гародніну для лагмана.

Перац мыем, чысцім ад насення і кроім саломкай. Корань салеры чысцім і таркуем на буйной тарцы. Цыбулю чысцім і рэжам паўколцамі.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Рыхтуем гародніну для лагмана са свініны

Дадаём гародніну да мяса і 3 — 5 мінут абсмажваем на вялікім агні.

Кансерваваныя памідоры размінаем відэльцам ці здрабняем блэндарам.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Памідоры ва ўласным соку размяць да аднароднай масы

Дадаём атрыманую пасту да мяса з гароднінай. Заліваем сюды ж бульён ці ваду і даводзім да кіпення. Пасля змяншаем агонь і тушым 40 мінут.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Дадаём гародніну да мяса і тушым

Калі да гатоўнасці мяса застанецца хвілін 15, ставім варыцца лапшу. Яе гатуем па інструкцыі на ўпакоўцы.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Гатуем лапшу

А мы тым часам пачысцім і прапусцім праз прэс часнык і пакрышым зеляніну.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Рыхтуем зеляніну і часнык для лагмана са свініны

Іх трэба дадаць да мяса за 5 хвілін да гатоўнасці. Можна трошкі зеляніны пакінуць свежай, для падачы.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Дадаць зеляніну і тушыць яшчэ 5 хвілін

У талеркі спачатку кладзём лапшу, а пасля мяса з гароднінай і пажаданай колькасцю бульёну. Трошкі зеляніны зверху — і можна пачынаць.

Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Лагман са свініны
Лагман са свініны. Страва і на першае, і на другое
Лагман са свініны

Смачна есці!