Кнігу “Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939-1941 у дакументах беларускіх архіваў” унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта заўважыў Telegram-канал “Право имеют”. 

Рашэнне ўнесці кнігу ў спіс прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 студзеня 2023. Назва кнігі ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі напісана з памылкай. 

Пра што кніга

Кнігу выпусцілі ў верасні 2021 года. “Вызваленыя і заняволеныя” – зборнік архіўных дакументаў з беларускіх архіваў, якія распавядаюць пра падзеі верасня 1939 года, пра палітыку “першых Саветаў” у Заходняй Беларусі і пра адносіны людзей да гэтай палітыкі. Кніга выйшла пры дапамозе Цэнтра польска-расійскага дыялогу і ўзаемапавагі.

Кнігу пра Заходнюю Беларусь прызналі экстрэмісцкай. Яна напісаная паводле дзяржаўных архіваў
“”Вызваленыя» і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939−1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў”. Фота: Facebook укладальніка

Цэнтр створаны польскай дзяржавай у 2011 годзе для падтрымкі дзеянняў дзеля згоды ў польска-расійскіх адносінах. Займаецца навуковымі даследаваннямі, прадастаўляе стыпендыі, арганізуе абмены моладз. У 2022 перайменаваны ў Цэнтр дыялогу імя Юліуша Мерашэўскага.

У кнізе ўкладальнік хацеў данесці да чытача той вобраз савецкай улады, які паступова сфарміраваўся ў свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі. 

Чытайце таксама: Гродзенскі гісторык прысвяціў кнігу “Дню ненароднага адзінства”