Прэм’ерны паказ “Аватар: Путь воды” пройдзе ў Гродне 25 снежня. На два з чатырох сеансаў ў “mooon” у ГЗК Triniti няма месцаў. На 18.00 засталося два квіткі. На 22.00 – каля 60, але ў нязручных месцах – паблізу экрана і з краю. Але квіткі можна купіць на сеансы ў дзяржаўных кінатэатрах.

Квіткі на кінасеанс у “mooon” каштуюць ад 13 да 40 рублёў. Па два месцы засталося на сеанс у панядзелак, 26 снежня і аўторак, 27 снежня. На 28 снежня квіткі разабралі.

Таксама паглядзець фільм можна ў кінатэатрах “Красная звезда”, “Космос” і “Октябрь”. На 11.00 25 снежня ў “Красной звезде” няма браніравання, на 20.00 – забраніраваны два месцы. Падобная сітуацыя ў “Космосе”: на 11.00 вольныя ўсе месцы, на 20.00 – занята пяць. На 10.20 у “Октябре” прадалі два квіткі, на 14.00 – 24, на 18.00 – 32, на 22.00 – тры.

У сувязі з забаронай на паказ фільмаў з-за санкцый новы “Аватар” – адна з нешматлікіх сусветных прэм’ер ў Беларусі за апошні год.

https://www.youtube.com/watch?v=JFTUP5XR76o&ab_channel=%D0%92%D0%A0%D0%B5%D0%B9%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B3%D0%B5

“Аватар: Путь воды” – гэта працяг фільма “Аватар” Джэймса Кэмерана, які ён выпусціў праз 13 гадоў. “Пасля прыняцця вобраза аватара салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карыслівых бізнесменаў з зямлі. Цяпер яму ёсць за каго змагацца – з Джэйкам яго цудоўная каханая Нейціры. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы даць ім адпор”, – апісваюць сюжэт фільма.

Бюджэт фільма – $250 000 000. Рэйтынг, паводле сайта “Кинопоиск”, складае 8.2 з 10. Такі ж на IMDb. Працягласць фільма – 192 мін. Прысутнічае ўзроставае абмежаванне – 12+.

У першай частцы ў на’ві была уласная мова, створаная Полам Фромерам, прафесарам з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі. У новым фільме на’ві гавораць па-англійску.

Чытайце таксама: Як выжыць кінатэатрам і ці заменяць Індыя з Кітаем амерыканскія фільмы: што чакае беларускую кінаіндустрыю