Міліцыя прапануе беларусам рабіць біяметрычныя ID-карткі. Для звычайных пашпартоў «адсутнічае кампанент»

У Гродзенскай вобласці складанасці з вырабленнем «папяровых» пашпартоў. З-за тэхнічных нюансаў і адсутнасці аднаго з кампанентаў пашпарт у паскораным парадку зрабіць немагчыма, паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Беларуская ID-картка. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: belta.by

Які менавіта кампанент адсутнічае, ва УУС не паведамілі. Як альтэрнатыву грамадзянам прапануюць рабіць біяметрычныя дакументы — пластыкавы ID. У іншым выпадку прыйдзецца чакаць месяц — тэрмін вырабніцтва традыцыйнага пашпарта без паскарэння.

Праблема ёсць не толькі ў Гродне

«Выдача пашпартоў старога ўзору працягваецца, толькі вырабляюць дакумент у месячны тэрмін. Біяметрычныя дакументы можна атрымаць нашмат хутчэй», — сказаў парталу tochka.bу кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Андрэй Бягун.

Як даўно ў Беларусі робяць біяметрычныя дакументы і пашпарты

Выдаваць біяметрычныя ID-карткі і пашпарты пачалі з 1 верасня 2021 года. Да гэтага часу выдачу адкладалі тры разы. У тэставым рэжыме каля сотні пашпартоў выдалі яшчэ ў кастрычніку 2020 году. Але ў пачатку 2021 году ўсё спынілася.

Навошта патрэбны біяметрычныя ID-картка і пашпарт

ID-картка — унутраны дакумент які пацвярджае асобу. Біяметрычны пашпарт гэта дакумент, які падобны на звычайны пашпарт, але ўтрымлівае біяметрычную інфармацыю. Ён патрэбны для выезда і ўезда ў Беларусь. Калі чалавек не плануе нікуды падарожнічаць, ён цяпер наогул не абавязаны мець пашпарт — для жыцця ў краіне хопіць аднаго ID.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025