З 1 студзеня ў Беларусі павінны былі пачаць выдаваць біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі. Аднак ужо трэці раз улады адклалі гэты працэс.

У тэставым рэжыме каля сотні пашпартоў выдалі яшчэ ў кастрычніку 2020-га, але ў пачатку 2021 году ўсё спынілася, пашпартоў і картак не выдавалі і ў МУС не маглі дакладна сказаць, калі пачнуць, піша «Радыё С**бода». Наступную магчымую дату ў эфіры СТБ агучыў намесьнік начальніка Дэпартамэнту грамадзянствае і міграцыі Павал Хрышчановіч.

Паводле яго, інфармацыю распаўсюдзяць праз СМІ, як толькі прымуць неабходны для выкарыстаньня біямэтрычных пашпартоў закон. Хрышчановіч чакае, што гэта адбудзецца ў першым паўгодзьдзі. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу на тое, што «адначаснай замены дзейных пашпартоў ня будзе» і адразу зьвяртацца па атрыманьне новага дакумэнту ня будзе неабходнасьці.

У МУС мяркуюць, што ў 2021 годзе выдадуць да 800 тысяч ID-картак і 300 тысяч біямэтрычных пашпартоў.

Чытайце таксама: Каранавірус замінае выпуску біяметрычных пашпартоў для беларусаў. Якімі яны будуць