Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 9 жніўня, сьпісы ініцыятыўных груп трэба падаць да 15 траўня. Партыі БНФ і «Справядлівы сьвет» адмовіліся ад удзелу, праймэрыз «перафарматавалі», БСДГ, ЛДПБ і «Гавары праўду» выстаўляюць па кандыдаце, Статкевіч — тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», у тым ліку зьняволенага блогера Ціханоўскага, піша «Радыё Свабода».

Цягам 10−11 траўня зьявіліся яшчэ чатыры чалавекі, якія заявілі аб жаданьні балятавацца. Заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падалі таксама тры «кандыдаты пратэсту» Статкевіча: Вераніка Мішчанка, Анжаліка Жалезьнякова і Аляксандар Грачышнікаў.

Чытайце таксама: Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

Былая дэпутатка Ганна Канапацкая аб сваім удзеле ў перадвыбарчай кампаніі абяцае абвесціць заўтра, 12 траўня, на сваёй прэс-канферэнцыі з фуршэтам.

Ганцэвіч ішоў у дэпутаты на трактары, з казой і каровай

44-гадовы фэрмэр-блогер Юры Ганцэвіч у вёсцы Пакалюбічы гадуе коз, кароў і авечак. Летась на Youtube-канале ён займеў нечаканы посьпех з ролікам пра дарожны збор, пасьля балятаваўся ў дэпутаты і ладзіў пікет на трактары, браў на перадвыбарчую агітацыю карову і казу.

Цяпер ён абвясьціў, што ідзе ў прэзыдэнты, каб змагацца з «анархіяй чыноўнікаў» і быць «запасным варыянтам Ціханоўскага».

Правальскі ўжо спрабаваў пайсьці ў прэзыдэнты 10 гадоў таму — забракавалі подпісы

Уладзімер Правальскі
Уладзімер Правальскі

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ў 2010 годзе, 60-гадовы прадпрымальнік Уладзімер Правальскі зь Віцебску абвясьціў 11 траўня пра сваё вылучэньне на цяперашнія выбары. У Б***ПАН праз электронную пошту паступіла фота ягонай рукапіснай заявы аб стварэньні ініцыятыўнай групы для збору подпісаў выбарнікаў.

Правальскі вядомы тым, што 10 гадоў таму толькі 118 з 109 338 подпісаў, сабраных за яго вылучэньне, прызналі сапраўднымі: астатнія, на думку Цэнтравыбаркаму, былі скапіяваныя.

У адказ прэтэндэнт заявіў, што расцэньвае дзеяньні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі як перавышэньне паўнамоцтваў і будзе іх абскарджваць. Яго словы кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала так: «Сапраўды, Астап Бэндэр адпачывае».

Кісель удзельнічала ў перамовах перавозчыкаў зь Мінтрансам пра польскія «дазволы»

Яшчэ чацвёра рыхтуюцца ў прэзідэнты: фермер, два прадпрымальнікі і актывіст-каталік

51-гадовая менская прадпрымальніца Натальля Кісель фармуе групу па зборы подпісаў, паведаміў Auto. t*t.by кіраўнік ейнага штабу, старшыня асацыяцыі грузаперавозчыкаў «Рэгіён-8» Сяргей Штода.

Натальля Кісель ня мае палітычнага досьведу, але ўдзельнічала ў перамовах грузаперавозчыкаў зь Міністэрствам транспарту вакол канфлікту з польскімі дазволамі на паездкі для беларускіх дальнабойшчыкаў.

Патэнцыйная кандыдатка мае тры вышэйшыя адукацыі. Працуе і як індывідуальная прадпрымальніца, і як намесьніца дырэктара кампаніі «Кісель В.В.». Замужам, мае двух дзяцей.

Арцюхоў «стаяў ля вытокаў» адраджэньня БХД

Яшчэ чацвёра рыхтуюцца ў прэзідэнты: фермер, два прадпрымальнікі і актывіст-каталік

39-гадовы менскі прадпрымальнік, уладальнік друкарні «Капірфільд» і каталіцкі актывіст Мікалай Арцюхоў таксама зьбірае сваю ініцыятыўную групу, пра што расказвае ў сацсетках.

«Наша ніва» згадвае, што Арцюхоў «стаяў ля вытокаў» адраджэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (такая партыя была заснаваная ў 1927 годзе, рух адрадзілі ў 2009-м, але партыя дагэтуль не зарэгістраваная). Цяпер Арцюхоў ідзе не ад БХД, а заяўляе пра ўласны рух «Адзінства». Піша, што падтрымлівае Ціханенку.

Чытайце таксама: Гродзенцы арганізавалі дапамогу затрыманым актывістам. Як іх падтрымаць?