Рост цэнаў спрабуюць стабілізаваць. Гэта ўжо другі раз сёлета

Рост цэнаў забаранілі ад 6 кастрычніка 2022 года. Пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка, падчас нарады аб сітуацыі з цэнамі.

У Гродзенскай краме. Фота: Hrodna.life

Выключэнні з забароны тычацца індывідуальны рашэнняў міністра альбо старшыні аблвыканкама. Адказнасць за парушэнне забароны абяцаюць затрыманні і крымінальныя справы, адказнасць Лукашэнка ўсклаўі на Генеральную пракуратуру і Камітэт Дзяржаўнага кантролю.

Лукашэнка стварыў групу па кантролю за цэнамі

Лукашэнка стварыў працоўную групу ў якую ўвайшлі прафсаюзы, дэпутаты і сенатары. Узначаліла гэтую групу Наталля Качанава. Акрамя гэтага, Лукашэнка сказаў, што губернатары павінны ўзяць з палёў усё, што яшчэ засталося «да апошняга гектара».

На думку Лукашэнкі, цэны павышаюць «торгаши», па гэтаму пасрэдніцтва быць не павінна. Акрамя гэтага, па яго словах чыноўнікі не спраўляюцца са сваімі абавязкамі. «Я з поля павінен ехаць прасіць газ-нафту і іншыя крэдыты, а потым бегчы ў краму і цэны кантраляваць? Так нахрэна вы мне патрэбны тады?!», — сказаў Лукашэнка.

Рост цэн сёлета ўжо спрабавалі стабілізаваць

За год — з верасня 2021 па жнівень 2022 года — мяса падаражала амаль на 18%, алкаголь на 16%, малако на 13,5%. У лютым 2021 года ўлады Беларусі спрабавалі замарозіць цэны на некаторыя прадукты. Пастанова Савета Міністраў пачала дзейнічаць з сакавіка 2021 года. Паводле дакумента рост цэнаў на тавары першай неабходнасці не павінен быў перавышаць 0,2% у месяц (то бок 2,4% у год). У спіс патрапіла 57 тавараў.

Але за 2021 год спецыяльная камісія ад Савета міністраў некалькі разоў дазваляла павысіць цану больш усталяванай нормы. А ў снежні 2021 года спіс скарацілі да 29 пунктаў. З сацыяльна значных прыбралі рыс, грэчку, соль, бяскостнае мяса, каўбасу, агуркі, памідоры, гарбату. На астатнія прадукты дазволілі падымаць цэны ад 0,3 да 0,9 працэнтаў у месяц.

Чытайце таксама: Адмовіліся ад «нішцякоў», веечак і адпачынку. Як гродзенцы эканомяць на фоне росту коштаў і санкцый

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025