За год — з верасня 2021 па жнівень 2022 года — мяса падаражала амаль на 18%, алкаголь на 16%, малако на 13,5%. Пра гэта 14 верасня 2022 паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Мяса на 18%, алкаголь на 16%. Што падаражэла, а што стала танней у Беларусі за год
Супермаркет у Гродне. Фота: Hrodna.life

Якія тавары і на колькі падаражалі

  • Сінтэтычныя мыючыя сродкі - 32,1%
  • Крупа і бабовыя — 28,9%
  • Электратавары — 26%
  • Рыба і рыбапрадукты — 24%
  • Мяса і мясапрадукты — 17,8%
  • Алкагольныя напоі - 15,9%
  • Малако і малочныя прадукты — 13,5%

Якія прадукты сталі танней

Гародніна і фрукты агулам сталі танней на 17,4%. Гэта звязана з сезонным зборам ураджаю.

  • Памідоры на 48,1%
  • Бульба стала танней на 37,3%
  • Белакачанная капуста на 36,6%
  • Агуркі на 34,2%
  • Яблыкі на 4,4%

Што паўплывае на рост цэнаў

У ліпені 2022 года рост цэнаў быў самы хуткі ў 2022 годзе — 18,1%. У жніўні цэны працягнулі расці, але рост быў запаволены — 17,9%. На гэта паўплывала зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыі з-за стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку.

Мяса на 18%, алкаголь на 16%. Што падаражэла, а што стала танней у Беларусі за год
Рост цэн на прадукты ў Беларусі. Крыніца:mart.gov.by

Чытайце таксама: Капуста — на 137%, гречка — на 68%. Как изменились «замороженные» год назад цены на продукты: проверили в гродненском магазине

Рост цэн спрабавалі стабілізаваць

У лютым 2021 года ўлады Беларусі спрабавалі замарозіць цэны на некаторыя прадукты. Пастанова Савета Міністраў пачала дзейнічаць з сакавіка 2021 года. Паводле дакумента рост цэнаў на тавары першай неабходнасці не павінен быў перавышаць 0,2% у месяц (то бок 2,4% у год). У спіс патрапіла 57 тавараў.

Але за 2021 год спецыяльная камісія ад Савета міністраў некалькі разоў дазваляла павысіць цану больш усталяванай нормы. А ў снежні 2021 года спіс скарацілі да 29 пунктаў. З сацыяльна значных прыбралі рыс, грэчку, соль, бяскостнае мяса, каўбасу, агуркі, памідоры, гарбату. На астатнія прадукты дазволілі падымаць цэны ад 0,3 да 0,9 працэнтаў у месяц.