Праспект Будаўнікоў працягнуць да Новага моста. Новы ўчастак дарогі будзе пракладвацца паралельна забудове мікрараёна «Вясенні». Пра гэта сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас прэзентацыі праекта новага мікрараёна.

Праспект Будаўнікоў падоўжаць, а за Новым мостам зробяць развязку
План мікрараёна «Вясенні». Крыніца: Urban Hrodna

Дарогу пачнуць будаваць адразу пасля сканчэння капітальнага рамонта Новага моста. Верагодна, гэта адбудзецца ў другой палове 2023 года.

За Новым мостам арганізуюць развязку

Новая дарога будзе чатырохпалоснай. За Новым мостам арганізуюць колавую развязку. Cам мост пашыраць не будуць. Яго плануюць узмацніць да наступнага капітальнага рамонта, які адбудзецца не менш чым праз 50 гадоў.

Дзе будуюць новы мікрараён

Мікрараён Вясенні размесціцца ў межах вул. Вясенняя, Каліноўскага, Санфіравай, Паркавай ў планіровачным раёне «Пярэселка». Першыя дамы ўжо стаяць — гэта 4 высоткі на Каліноўскага, збудаваныя ў 2010−2012 гг.

Чытайце таксама: Якім будзе новы мікрараён Вясенні на 6 тыс. жыхароў: лічбы, рэндэры, планы