Аднапавярховы комплекс з шасці зблакаваных памяшканняў прапануюць пабудаваць на вуліцы Францішка Багушэвіча. Мяркуецца, хто там размесцяцца салон прыгажосці, цырульня, аптэка, памяшканні для заняткі пілатэсам і ёгай, майстэрня па пашыве і рамонце адзення і іншыя аб’екты для абслугоўвання жыхароў раёна. Цяпер праект выстаўлены на грамадскія абмеркавання. Гэта заўважыў канал Urban Hrodna.

На Альшанцы пабудуюць стыльны гандлёвы цэнтр: з пілатэсам, аптэкай і салонам прыгажосці. У праекце ёсць і азеляненне
Новы гандлёвы цэнтр з’явіцца побач з «Грошыкам» — на карце гэта месца пазначана дыяганальнай белf-ружовай клеткай. Скрыншот Hrodna.life з Публічнай кадастравай карты

Комплекс новага гандлёвага цэнтра з’явіцца побач з існуючай крамай «Грошык» на Багушэвіча, 40. Будынкі будуць выкананыя ў стылі мінімалізму: цэмент, шмат шкла, керамаграніт. Калі верыць праекту, прастору побач збіраюцца азеляніць, усталяваць лавачкі. Таксама праект прадугледжвае стварэнне безбар’ернага асяроддзя.

Праект можна ўбачыць з 13 па 27 жніўня 2022 у вестыбюлі упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 з панядзелка па пятніцу. Таксама яго можна ўбачыць на сайце гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».

Прэзентацыя праекта пройдзе 24 жніўня 2022 г. у 15.00 у кабінеце № 1 на пл. Тызенгаўза, 3.

Кожны можа выказацца аб праекце з 13 жніўня па 6 верасня 2022 г. у пісьмовай форме з пазнакай «Грамадскае абмеркаванне» па наступных адрасах:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: gorisp@gorod.grodno.by
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паштовы адрас: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: arhitektura@gorod.grodno.by