Прэзентавалі поўнае аблічча будучага храма Аляксандра Неўскага ў Гродне. Побач з царквой пабудуюць званіцу – там хочуць размясціць самы вялікі звон у епархіі вагой сем тон, піша «Гродно Плюс».
Таксама праекціроўшчыкі хочуць падкрэсліць месцазнаходжанне царквы ў мікрараёне Вішнявец – побач разаб’юць вішнёвы сад.
Сам комплекс плануюць адкрыць да 900-годдзя Гродна — круглую дату горад адзначыць у 2028 годзе.
Царкву Аляксандра Неўскага ўзводзяць на скрыжаванні Індурскай шашы і вуліцы Малахавіцкай. Памятную капсулу на тэрыторыі царквы заклалі вясной 2023 года, пасля пачалося будаўніцтва.
Галоўнай асаблівасцю царквы стала тое, што праекціроўшчыкі захацелі зрабіць “другую Каложу” – у архітэктурных рашэннях выкарыстоўвалі традыцыі гродзенскай школы дойлідства. Тым не менш сама царква толькі імітуе старажытную Каложу, візуальна нагадваючы, як мог бы выглядаць храм 800 гадоў таму.
Чытайце таксама: Як у Гродне разабралі Аляксандра-Неўскую царкву, дзе хацелі пабудаваць новую і чым гэта скончылася




