Навіны

У Гродне абнаўляюць веладарожкі і веларазметку. Спачатку — у Пышках і на маршруце «Шляхам Тызенгаўза»

Разметка для веласіпедыстаў на тратуарах будзе абнаўляцца. Работы запланаваны на бліжэйшы час, паведаміў «Гродзенскай праўдзе» начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь. Усяго па горадзе пралягае 50 км веласіпедных маршрутаў, частка з іх патрабуе абнаўлення.

У дадзены момант вядуць прафілактыку па добраўпарадкаванні веласіпеднай дарожкі ў Пышках. Дадатковыя работы праводзяцца па прывядзенні ў парадак асобных участкаў веладарожкі «Шляхам Тызенгаўза».

У Правілах дарожнага руху прапісана: «Веласіпедная дарожка — адасобленая дарога або вылучаны канструктыўна або з дапамогай ліній гарызантальнай дарожнай разметкі элемент дарогі, прызначаны для руху ровараў, пазначаны дарожным знакам «Веласіпедная дарожка».

Пры наяўнасці знака «Веласіпедная дарожка» дазваляецца рух толькі на роварах, а пры адсутнасці тратуара або пешаходнай дарожкі - і рух пешаходаў. Пры гэтым пешаходы не павінны ствараць перашкод для веласіпедыстаў. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода. Калі пешаход парушае ПДР, то яго дзеянні будуць кваліфікаваныя па арт. 18.20 КаАП.

Вінаватыя пешаходы?

Веласіпедныя дарожкі абсталяваныя ў новых мікрараёнах — яны першапачаткова прадугледжаны праектам. У цэнтральнай частцы горада, па словах Арадзя, з гэтым складаней. Калісьці тратуары не ствараліся з разлікам на веласіпедны рух, яны ўладкоўваліся для пешаходаў.

 — Але мы пайшлі насустрач велааматарам і нанеслі разметку для зручнасці. На жаль, культура роварнага руху пакідае жадаць лепшага. Пешаходы ходзяць нават па веладарожцы, не кажучы ўжо аб тых палосах на тратуары, якія адведзены для ровараў. Неаднаразова ў Пышках з дапамогай супрацоўнікаў ДАІ спрабавалі паразуміць пешаходаў, якія ігнаруюць правілы. Не хапае элементарнай павагі адзін да аднаго. І калі яе няма, то ніякія знакі, разметка не выратуюць сітуацыю, — падкрэслівае Яўген.

Было 40 велапарковак — стала 500

Для паляпшэння веласіпеднай інфраструктуры ў Гродне панізілі бардзюрны камень і палепшылі якасць пакрыцця на мастах, павялічылі колькасці велапарковак. Гадоў шэсць таму было 40 велапарковак — зараз іх каля 500. Двойчы ў год праблемы веларуху ў горадзе абмяркоўваюцца на каардынацыйным савеце па развіцці веларуху.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025