Прыпыначны павільён «Вуліца Каханоўскага» па вул. Ціміразева ў Гродне чакае «брэндзіраванне». Плакат на прыпынку раскажа аб тым, як клапаціцца аб дзецях і паводзіць сябе пры пажары. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.

З вонкавага боку брэндуюцца толькі кантавыя сценкі, з унутранай — усе тры сцены. Матэрыял — дыбонд таўшчынёй 2 мм. Рэкламу будуць размяшчаць па існуючым насціле без яго дэмантажу.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. Скончаць працы да 18 снежня. Прафінансуюць іх з гарадскога бюджэту.