Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі дазволіў купацца ў Юбілейным возеры. Забарона перастала дзейнічаць з 9 ліпеня.

Купанне на Юбілейным было забаронена з 15 чэрвеня. Забарону знялі па выніках даследвання вады. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што яна адпавядае гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Перад тым, як зняць абмежаванні з Юбілейнага возера, спецыялісты двойчы атрымалі добры вынік даследванняў, расказала загадчыца адзяленнем камунальнай гігіены гродзенскага занальнага цэнтра Марына Коршун. Узоры вады правяраюць раз на тыдзень па мікрабіялагічных паказніках і двойчы на месяц — па санітарна-хімічных.

Сёлета Юбілейнае ўжо тройчы трапляла пад забарону. Іншыя зоны адпачынку ў межах Гродна — пляжы ў Пышках і Ласосна, Цэнтральны пляж — не ўносілі ў спіс небяспечных для купання. За купанне ў іншых, непрыстасаваных для гэтага месцах, дзе не дзяжураць ратаўнікі, — чакае штраф ад адной да трох базавых велічынь (32−96 рублёў).

Чытайце таксама: