Хоць лета і доўжыцца фармальна ўсяго тры месяцы, пракаты веласіпедаў, самакатаў і сігвэяў звычайна працуюць даўжэй. Веласіпеды ў Гродне можна арандаваць як на гадзіну, так і на больш працяглы тэрмін — дні або тыдні. Hrodna.life праверыў, дзе ў Гродне ў 2022 годзе можна ўзяць напракат веласіпеды і самакаты.

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2022: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.

«ВелоСтарт»

Пракатаў веласіпедаў ад «Гроднааблкінавідэапраката» мае ў Гродне пяць кропак. У наяўнасці ёсць веласіпеды для дзяцей і дарослых. Можна загадзя забраніраваць веласіпед, а для турыстаў і гасцей Гродна велапракат прапануе зніжкі па спецыяльнай картцы госця.

  • Моладзевы Цэнтр «Гродна» (Савецкая, 9)

Час працы:

Нядзеля — Чацвер — з 10:00 да 21:00
Пятніца — Субота — з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375 295 051 648

  • Кінатэатр «Космас» (Горкага, 49а)

Час працы: Штодзённа — з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375 152 558 186

  • Кінатэатр «Усход» (пр-т Касманаўтаў, 41б)

Час працы: Штодзённа — з 9:00 да 21:00

Тэлефон: +375 336 665 182

  • Кінатэатр «Кастрычнік» (Паповіча, 3)

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 21:00

Тэлефон: +375 152 601 629

  • Кінатэатр «Чырвоная зорка» (Сацыялістычная, 4)

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 20:00

Тэлефон: +375 152 740 064

Цэны

  • 30 хвілін — 2,50 рублі (кожныя наступныя 30 хвілін — 1,5 рублі, гадзіна — 3 рублі)
  • 1 гадзіна — 5 рублёў (кожныя наступныя 30 хвілін — 1,5 рублі, гадзіна — 3 рублі)
  • 1 суткі - 17 рублёў (кожныя наступныя суткі - 15 рублёў)
  • 2 сутак — 30 рублёў (кожныя наступныя суткі - 15 рублёў)
  • 2 сутак чацвер-пятніца альбо нядзеля-панядзелак — 22,5 рублёў.

«ЗОЖик»

Велапракат размяшчаецца побач са сцежкай здароўя ў Пышках на вуліцы Фестывальнай, 6. Сёлета ён працуе з 1 красавіка да 30 верасня.

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2022: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў «ЗОЖик» у Гродне. Фота Hrodna.life.

У наяўнасці дарослыя і дзіцячыя веласіпеды, велакрэслы, велапрыцэпы. На кожным веласіпедзе ёсць спідометр, а таксама мацаванне для бутэлькі з вадой. Акрамя веласіпедаў можна арандаваць звычайны самакат альбо электрасамакат і нават веламабіль.

Час працы:

Панядзелак — з 10:00 да 22:00

Аўторак — Пятніца — з 17:00 да 22:00

Субота — Нядзеля — з 10:00 ла 22:00

Цэны

Цана залежыць ад мадэлі веласіпеда.

Пракат веласіпедаў:

  • 1 гадзіна — ад 5 да 5.5 рублёў,
  • суткі - ад 21 да 24 рублёў.

  • Пракат звычайнага самаката — 3,5 рублі за гадзіну.
  • Пракат электрасамаката — 10−15 рублёў за гадзіну.

Школа алімпійскага рэзерву

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 32. Там можна арандаваць веласіпеды, самакаты і ролікі.

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2022: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў на вуліцыы Ажэшкі, 32. Фота: Hrodna.life

Час працы:

Панядзела — пятніца, з 9:00 да 17:00

Цэны

Пракат дзіцячага веласіпеда:

  • 1 гадзіна — 2,5 рублі
  • 1 суткі - 5 рублёў.
  • 3 сутак — 9 рублёў

Пракат дарослага веласіпеда:

  • 1 гадзіна — 4 рублі
  • 1 суткі - 10 рублёў
  • 3 сутак — 20 рублёў

Арэнда ролікаў:

  • 1 гадзіна — 3 рублі
  • 1 суткі - 5 рублёў
  • 3 сутак — 6 рублёў

Арэнда самаката:

  • 1 гадзіна — 2 рублі
  • 1 суткі - 4 рублі

Дадаткова за 1 рубель можна ўзяць у пракат спецыяльны замок для веласіпеда.

v-prokate

«v-prokate» — даўгатэрміновая арэнда дзіцячых веласіпедаў. Пракат размяшчаецца на вуліцы Кастрычніцкай, 4, офіс 103. У наяўнасці ёсць веласіпеды і самакаты Scooter Maxi Print. Іх можна арэндаваць на доўгі тэрмін.

Час працы:
Панядзелак — Пятніца — з 10:00 да 18:00
Субота — з 10:00 да 15:00

Цэны

Пракат веласіпеда:

  • 14 дзён — 13 рублёў
  • 30 дзён — 16 рублёў
  • 60 дзён — 28 рублёў
  • 90 дзён — 39 рублёў

Фізкультурна-аздараўляльны комплекс у Пышках

Гэты пракат веласіпедаў знаходзіцца ў Цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай на тэрыторыі былога лагера «Юныя касманаўты» ва ўрочышчы Пышкі, 13.

Час працы:

Чацвер: з 15:00 да 19:00
Субота — Нядзеля: з 15:00 да 20:00

Center Scooter

Гэты пракат знаходзіцца ў дворыку на вуліцы Савецкай, 6 у хостэле «CENTER». Там можна арандаваць электрасамакаты і сігвэі. Госці хостэла могуць атрымаць зніжку. Таксама можна аформіць дастаўку, калі замовіць больш за чатыры адзінкі двухколавага транспарту.

Цэны

  • 30 хвілін — 6 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 гадзіна — 10 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 2 гадзіны — 16 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 3 гадзіны — 24 рублі (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 суткі - 40 рублёў (у выхадныя 45 рублёў)
  • Начное катанне — з 23:00 да 05:00 — 25 рублёў (у выхадныя 30 рублёў)

Байкшэрынгі і кікшэрынгі ў Гродне

Kolobike

Каб скарыстацца веласіпедам, трэба ўсталяваць на свой тэлефон дадатак з Google Play альбо App Store, знайсці ў горадзе жоўты веласіпед і адсканаваць QR-код.

Старт паездкі - 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 0,05 рублёў. Грошы спішуцца аўтаматычна з вашай карткі пасля сканчэння паездкі. На ўсіх веласіпедах усталяваны трымальнік для тэлефона, кошык і фары.

Eleven

Eleven — шэрынг электрасамакатаў. Каб імі скарыстацца, трэба таксама спампаваць дадатак з Google Play альбо App Store. Пасля гэтага трэба адсканаваць QR-код на самакаце. З аднаго тэлефона можна арандаваць да пяці самакатаў.

Старт паездкі - 2 рублі. Кожная наступная хвіліна — 0,3 рублі.

Samokato

Яшчэ адзін шэрынг самакатаў. Каб скарыстацца, трэба сцягнуць дадатак з Google Play альбо App Store і прымацаваць картку.

Старт паездкі - ад 1 да 1,2 рублёў. Кожная наступная хвіліна — 0,26 рублёў.