Навіны

«„MAY BE“ цалкам адлюстроўвае цяперашні мой стан». Кавярня ў цэнтры Гродна пакінула франшызу і займаецца рэбрэндынгам

Кавярня «Кофе Саунд» на вуліцы Ажэшкі сышла з франшызы. У кавярні плануюць зрабіць рэбрэндынг і ўжо змянілі назву. Далей змены ў меню і рамонт. Пра гэта Hrodna.life распавяла дырэктарка кавярні, Алена.

«С франшызай ["Кофе Саунд» — Hrodna.life] наша кавярня працавала ўжо шэсць гадоў, разышліся па абаюднай згодзе", — сказала Алена.

Па словах Алены, прычынаў для сыходу з франшызы было некалькі. «Спачатку кавід, потым праблемы палітычнага характару, якія кожны раз адлюстроўваліся на эканоміцы. Вішанькай на торце стаў доўгі - каля трох месяцаў, рамонт вуліцы [Ажэшкі - Hrodna.life], на якой знаходзіцца кавярня. Замена асфальта і тратуараў не магла не адлюстравацца на колькасці наведвальнікаў і ўсё гэта на фоне лютаўскага павышэння цэнаў на каву, кілішкі і іншую патрэбную прадукцыю».

Чаму новая назва «MAY BE»

«Назву абірала доўга, хацелася без узгадкі кавы, а „MAY BE“ цалкам адлюстроўвае цяперашні мой стан», — сказала Алена.

May Be — у перакладзе з англійскай мовы — Можа быць.

Па словах Алены, рашэнне сысці з франшызы было спантанным, таму і рэбрэндынг атрымоўваецца запаволены. «Спачатку змянілі назву, зараз у працэсе змены меню. Ёсць агульны план па замене інтэр'ера, але пакуль нічога не адмалявана і не прадуманы некаторыя дробязі».

Рамонт у кавярні плануюць зрабіць бліжэй да зімы.

Чытайце таксама: Дзе ў кавярнях Гродна папрацаваць з ноўтбукам. Глядзіце месцы ў цэнтры горада

Ці застануцца кубачкі з прадказаннямі?

Кавярня «Кофе Саунд» была вядома тым, што ў ёй на донцах кубачкаў размяшчалі прыемныя прадказанні для клінтаў. У сувязі са зменамі ў кавярні вырашылі не развітвацца з задумкай. Але прадказанні замянілі на «#доброкарты».

«Доброкарта» і кілішак кавы ў кавярні «MAY BE». Крыніца: Instagram

«Магія дарэння дабракарт у тым, што яны нічога не прадаюць, нічога не просяць, не чакаюць, а толькі жадаюць дабра. „Добряш“ хоча, каб у цябе ўсё было добра. Не важна ці вернешся ты яшчэ за пакупкай», напісалі ў Instagram кавярні «MAY BE».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025