Караоке-клуб Misteria адкрыўся ў Гродне 1 снежня 2023. Ён працуе ў рэстаране Munterra на вуліцы Савецкай, 31 — на месцы былой піцэрыі «Рэтра-піца».

У цэнтры Гродна адкрыўся новы караоке-клуб – з ежай і кальянамі
Праект інтэр'ера караоке-клуба Misteria. Крыніца: instagram.com/misteria.grodno/

Караоке — частка рэстарана Munterra і працуе штодзённа па графіку рэстарана — з 12:00 да 00.00 з аўторка па чацвер і да 6.00 у пятніцу і суботу. Там можна не толькі паспяваць, але і пад’есці: у меню еўрапейская кухня, стравы з грыля, аўтарскія кактэйлі, ёсць вінная карта. Таксама ў караоке-клубе можна замовіць кальян.

Заснавалі праект восенню прадпрымальнікі з Масквы, якія раней адкрылі ў горадзе кальян-бар Hookah Place by Smokkin. Караоке мела пачаць працу яшчэ ў кастрычніку, але потым дату адкрыцця зала пераносілі.

У цэнтры Гродна адкрыўся новы караоке-клуб – з ежай і кальянамі
Праект інтэр'ера караоке-клуба Misteria. Крыніца: instagram.com/misteria.grodno/

Якія цэны ў караоке-клубе

Факачу з травамі альбо піту можна пакаштаваць за тры рублі. Брускету з ялавічынай і соусам капучына прапануюць за 18 рублёў. Паста карбанара каштуе 24 рублі. Стэйк з сёмгі з сацылійскім сатэ — 35 рублёў. Браўні з вішняй — 12 рублёў.

Таксама ва ўстанове ёсць сняданкі і бранчы. Там прапануюць нарвежскі, беларускі і амерыканскі сняданкі. Таксама ёсць спагецці з мітболамі альбо аладкі з начыненнем.

Напоі - кавы, гарбаты, ліманады і смузі - ад 5 да 14 рублёў.

Не першае караоке ў горадзе за апошнія гады

У снежні 2022 года ў Гродне адкрылі караоке-гастрапаб «Место». Яно размяшчаецца на вуліцы Будзёнага, 48, на месцы гастрабара «Артефакт», які закрылі ў канцы 2021 года.

Таксама ў снежні 2022 года ў Гродне адкрылі караое-бар Glory Hall. Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке.

Чытайце таксама: У гродзенскім клубе забаранілі выконваць караоке «з палітычным падтэкстам». Такое абмежаванне там упершыню