19 кастрычніка ў сеціве з’явілася фота дакумента, згодна з якім у адным з кафэ Гродна з 20 жніўня дырэктар забараніў выконваць у караоке «Перемен» Віктара Цоя і «выкрыкваць лозунгі з палітычным падтэкстам». Раней падобных забаронаў у клубе не было.

З 20 жніўня ў кафэ-клубе «Чемпи» забаранілі выконваць папулярную цяпер песню Віктара Цоя «Перемен» і песні са «схаваным палітычным падтэкстам». Ацэньваць наяўнасць падтэкста мусіць адміністратар. Таксама нельга падчас выканання выкрыкваць лозунгі «з палітычным падтэкстам» — у такім выпадку песню будуць спыняць. Ну, а калі лозунгі пачнуць выкрыкваць усе госці і не будуць супакойвацца — кіраўнічка прапанавала звяртацца па дапамогу да праваахоўнікаў.

«Мы не будзем каментаваць гэтую сітуацыю, усяго добрага», — сказала дырэктар Наталля Забашная адразу ж, як толькі карэспандэнт Hrodna.life назваў сябе, без аніякага пытання. Каментар кіраўніцтва атрымаць так і не ўдалося.

У гродзенскім клубе забаранілі выконваць караоке "з палітычным падтэкстам". Такое абмежаванне там упершыню

Чытайце таксама: Солидарность по-гродненски. Как люди поддержали кондитерскую, где отказались печь торт «в поддержку ОМОНа»

Былая супрацоўніца кафэ-клуба «Чемпи» Вераніка пацвердзіла, што подпісы на дакуменце — рэальных супрацоўнікаў. Па яе словах, раней падобных катэгарычных забаронаў ва ўстанове не было. Быў «спецыяльная кошт» для шансону: «Каб не прыходзілі розныя хлопцы і не спявалі цэлы вечар шансон, асабліва калі ў іх ёсць грошы». Свая цана была на выкананне песні па-за чаргой. Гэтыя правілы былі ў адкрытым доступе. Каб праспяваць песню, трэба загадзя купіць жэтон. Па словах супрацоўніцы, звычайна іх можна вярнуць.