Караоке-гастрапаб «Место» на вул. Будзёнага, 48 у Гродне адкрыўся 23 снежня. Пакуль гэта тэставае адкрыццё — уладальнікі збіраюць водгукі. У меню — вялікі выбар алкаголю і страў.

 — Мы будзем працаваць у гэтым рэжыме цэлы месяц, збіраць вашыя водгукі, заўвагі, пажаданні, прапановы. Мы абавязкова да іх прыслухаемся. І зробім нашу ўстанову такой, якой вы хочаце яе бачыць, дарагія нашы госці, — паведамілі ў пабе.

У меню — фірмовыя настойкі, моцныя напоі, віна, кактэйлі і піва. Ёсць безалкагольныя напоі, кава і гарбата. Ёсць выбар гарачага, гарніру і закусак: стэйк з ялавічыны, калена вепра па-чэшску, дранікі з мачанкай, ласось на грылі, шашлык са свіной шыі. Таксама ёсць брускета, піўныя і вінныя сэты. Можна выбраць дэсерты — банофі пай і марозіва.

Да канца студзеня ў пабе можна спяваць бясплатна.

Рэжым работы:

ПН — выхадны,
АЎ-ЧЦ — 19:00—02:00,
ПТ-СБ — 19: 00−06: 00,
НД — 19:00—02:00.

Гастрапаб адкрыўся на месцы гастрабара «Артефакт». Ён закрыўся ў канцы 2021 года. Ва ўстанове абяцалі сучасную беларускую кухню з еўрапейскім афармленнем і сняданкі з 8.00.